Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Адбыўся канцэрт на 200-дзе Н.Орды
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Адбыўся канцэрт на 200-дзе Н.Орды Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Канцэрт да 200-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды

Лёс і асоба гэтага чалавека ўражваюць. Ён – яшчэ адзін з прыкладаў таго, як аддана можна любіць сваю краіну. 11 лютага ў музеі "Дом Ваньковічаў" адбылася імпрэза, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды. Гэта была другая імпрэза, праведзеная пры падтрымцы МГА "Гісторыка", у памяць аб выбітнай асобе 19 ст. з Палесся.
Аматараў творчасці Н.Орды прыйшло шмат, і не дарма. На фартэпіяна ХІХ стагоддзя выконваліся музычныя творы майстра – эцюды, "Навагодняя", "Абэрак", якія кранулі за душу кожнага з прысутных. Акрамя таго, прагучалі кампазіцыі Ф.Шапэна, М.К.Агінскага.
Госьць праграмы - Анатоль Тарасавіч Федарук, - доктар біялягічных навук, выдатны знаўца шяхецкай сядзібнай культуры ХІХ ст., не проста распавёў пра лёс Н.Орды, але і паведаміў шмат цікавых, малавядомых фактаў з жыцця майстра. Ён адзначыў, што сёння яшчэ працягваецца спрэчка наконт даты нараджэння Орды – 11 ці 12 лютага. Акрамя таго, існавалі "белае" і "чорнае" адгалінаванні роду Ордаў (Напалеон належаў да "белага" адгалінавання).
Увогуле іх род пакінуў значны след не толькі ў культуры, але і ў стварэнні цывілізацыі на палескіх землях. Паглядзець на прывабны куток са створанай дзедам Напалеона Мацеем Бутрымовічам гідрасістэмай прыязджаў нават кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Мастак, кампазітар, педагог, рэвалюцыянер, Напалеон Орда пражыў цяжкае, але цікавае жыццё. Нягледзячы на прыгажосць Францыі, дзе ён жыў пасля паўстання 1830-31 гг., у Н.Орды быў толькі адзін боль – Радзіма. Ён вярнуўся ў 1856 годзе, пакінуўшы жонку з сынам у Францыі. Пахаваны Н.Орда таксама на Радзіме, праўда, склеп яго зроўняны з зямлёй у 1980-х у падзяку за любоў да свайго краю, амаль нічога не засталося і ад фамільнай сядзібы Варацэвічы, дзе нарадзіўся Напалеон Орда.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY