Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Н.Орда - імпрэза ў Доме Ваньковічаў
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Н.Орда - імпрэза ў Доме Ваньковічаў Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Напалеон Орда - вядомы і невядомы


На імпрэзу ў гонар Напалеона Орды, арганізаваную 3 лютага з удзелам МГА “Гісторыка” і таварыства “Прылуцкая спадчына”, музей “Дом Ваньковічаў” чакаў не багата народу: самая актыўная частка насельніцтва – студэнцтва – з’ехалі на вакацыі дадому. Але вось дзіва: аб нашым славутым (хоць і за межамі Беларусі) земляку захацелі даведацца 67 чалавек (!), прычым большасць – людзі даволі сталага веку. Зразумела, месцаў хапіла не ўсім, і таму некаторым давялося туліцца каля дзвярэй залы. Аднак ніхто не сышоў.

І дзе ж там было сыйсці! Выступоўцаў усе слухалі на адным дыханні. Адзін толькі сп.Акаловіч чаго варты! Гісторык, філолаг, генеалолаг, ён распавёў аб паходжанні роду Ордаў, удакладніў некаторыя лінгвістычныя асаблівасці іх прозвішча, абгрунтаваў паходжанне імёнаў і мянушак роду Ордаў і нават паказаў слухачам іх радавод. Леанід Аляксандравіч паведаміў таксама шмат цікавых фактаў з біяграфіі Напалеона Орды.

Тэму працягнуў Анатоль Іосіфавіч Валахановіч. Але гэты гісторык, журналіст, энцыклапедыст рабіў большы ўхіл на асвятленне жыцця і творчасці Орды менавіта як мастака. Больш за ўсё запомніліся яго жывыя прыклады практычнага выкарыстання малюнкаў Напалеона ў архітэктуры і рэстаўрацыі. І кожны мог упэўніцца ў яго словах, паглядзеўшы гэтыя малюнкі на ўласныя вочы. Адмыслова дзеля імпрэзы яны былі ветліва прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай РБ і зараз упрыгожвалі сцены Дома Ваньковічаў. Не дзіўна, што на імпрэзе прысутнічала і прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі і, дарэчы, выказвалася вельмі пазітыўна ў бок арганізатараў мерапрыемства.

Увогуле, імпрэза прыцягнула ўвагу не толькі аматараў, але зацікавіла нават сталічнае телебачанне. Першае, што кідалася ў вочы пры ўваходзе ў музей, - гэта вялікі дзядзька з камерай і надпісам “СТВ”, які бегаў туды-сюды, шукаючы, відаць, лепшы ракурс для здымак. Завітаў на імпрэзу і вядомы скульптар Ігар Голубеў, аўтар помніка Напалевону Ордзе ў Янаве. Ён распавёў аб сваіх творчых планах і паказаў серыю дэкаратыўных талерак, прысвечаных жыццю і творчасці Ворды, над якімі ён зараз працуе.

Але, мабыць, найвялікшае ўражанне ўсе атрымалі ад музычнага суправаджэння імпрэзы. Яго забяспечылі спн. Наталля і сп. Ігар Гатальскі, які да таго ж вельмі прыгожа і натхнёна чытаў вершы і распавядаў аб Ордзе як кампазітары, Ордзе як сябры Шапэна і Ліста, Ордзе як тонкай і творчай натуры. Яго шчырае хваляванне і прыгожае выкананне аднаго з твораў Орды на раялі 19 стагоддзя нікога не пакінулі раўнадушным.

І я ўпэўнена, што кожны вынес для сябе з гэтай імпрэзы нешта пазітыўнае, карыснае, цікавае. А ўласна мне яшчэ і зараз прыгадваюцца чароўныя гукі “Абэрака”.

Святлана Скрабец

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY