Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны arrow Пінск arrow “ Мужыцкая праўда”
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
“ Мужыцкая праўда” Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 6
ГоршаяЛепшая 

“... нам не маніхвестаў, а вольнасці патрэбна...”. Так 145 год таму пачынаўся адзіны з нумароў першай беларускамоўнай, народнай газеты “Мужыцкая праўда”.

У пачатку 1862 года патрыятычна настроеныя Кастусь Каліноўскі, Валерый Урублеўскі, Фелікс Ражанскі, Яраслаў Дамброўскі пры дапамозе сяброў рэвалюцыянераў-дэмакратаў з Варшавы пачынаюць абуджэнне беларускага сяляніна. Ужо праз некалькі месяцаў дзеяння гэтай патрыятычнай суполкі была зроблена пляцоўка для абвяшчэння Літоўскага правінцыяльнага камітэту (ЛПК), але шлях да гэтага быў вельмі складаны. У студзені 1862 года па ініцыятыве Каліноўскага пачынаецца стварэнне першай беларускай газеты. Актыўны удзел у гэтым прынялі яго паплечнікі Урублеўскі і Ражанскі. Спачатку яны знайшлі сродкі для падрыхтоўкі памяшкання, потым для пакупкі пячатнай тэхнікі. Усё было зроблена падпольна і гэта каштавала ім развітаннем з жыццём, калі даведаецца ўрад.
Прыкладна у пачатку вясны 1862 года выйшаў першы нумар “Мужыцкай праўды”. За 1862 год выйдзе шэсць нумароў і ў пачатку 1863 яшчэ адзіны.
“Мужыцкая праўда” насіла толькі беларускі характар і падымала балючыя пытанні сяляніна. Распаўсюджвалася больш у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай і Віцебскай губерні, друкавалася беларускай мовай, але лацінскімі літарамі.
Газета была вельмі актуальным выданнем у тым сэнсе, што цяжкія і хвалюючыя грамадска-палітычныя пытанні пісаліся кораценька, зразумела, дзе змяшчаўся ўвесь сэнс праблемы і вывады, што рабіць. Таксама усе думкі выказваліся народнай мовай, месцамі дыялектнымі словамі.
“Мужыцкая праўда” распаўсюджвалася ў першую чаргу сярод сялян, пасля веруючых уніятаў, а таксама тых, хто зберагаў беларускую мову ад знішчэння і караўся ўрадам за гэта. Усе стацці сыходзіліся да вывада, што жыццё пры расійскіх царах не выноснае, што цар Аляксандр ІІ падманвае разам са сваёю элітаю ўвесь люд. Рэформа ад 19 лютага 1861 года называлася простым фарсам чыноўнікаў, якія блытаюць народ паперамі.
Маніфесту на старонках газеты быў даны такі каментарый ад усяго беларускага народа : “Шэсць лет ужо мінула, як пачалі гаварыць аб свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніхфэст, што цар с сэнатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны. што чорт ведае, да чаго ён падобны, - ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас карысці.”
Артыкулы “Мужыцкай праўды” былі напоўнены ідэямі, што беларусы самі павінны абраць свой шлях і жыць у свабодзе, пабудаваць дэмакратычны лад жыцця ў адпаведнасці з нацыянальнымі традыцыямі. Кастусь Каліноўскі разам з сябрамі распрацаваў дэмакратычна-нацыянальную праграму для беларуса, якая знайшла свае месца на старонках газеты. Гэтая праграмма Каліноўскага толькі на палову знайшла свае адлюстраванне ў праграмах БСГ,БСРГ,БСП-Ф,БХД і іншых нацыянальных партый у пачаткуХХ ст.
Апошні, сёмы нумар “Мужыцкай праўды” выйшаў у студзені 1863 года і стаў прызывам да ўзброенага паўстання, якое пачалося 10 студзеня 1863 года ў Варшаве, а ЛПК аб’явіў паўстанне на Беларусі і Літве ад 20 студзеня 1863 года.
У паўстанні 1863-1864 гг. прыняла ўдзел 70% гарадскога насельніцтва, 18 % сялянства, 6% духавенства і 6% шляхты. У гісторыю Беларусі ўвайшла і мужная Пінская сябрына паўстанцаў пад кіраўніцтвам Р.Траўгута. “Мужыцкая праўда” з’явілася самай асноўной часткай у ходзе падрыхтоўкі паўстання, яна з’явілася нейкім праменьчыкам, які асветліў шлях беларуса. З выдання “Мужыцкай праўды” пачынаецца другая хваля адраджэння на Беларусі, якая дасць нашай Радзіме верных сыноў , а народу адданых сяброў. Абудзілі дух беларуса словы “Мужыцкай праўды” і гэтыя словы сталі сэнсам будучыні. Пасля 1862 года будзе народніцкі рух, будзе РСДРП, ППС, БСГ, БХД, БСДП, БСРГ, “Наша Доля”,“Наша Ніва”,“Гоман”.
Усё толькі пачыналася з першых радкоў “Мужыцкай праўды”...

падрыхтаваў Вацлаў Паспаліты сябра (МГА “Гісторыка”)

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY