Прысутных гэтым разам - 8 снежня - было хоць і не багата, але ўсё ж такі дастаткова (каля 15 чалавек).
Распачалося чарговае паседжанне “Клюбу” зусім нечакана і не як звычайна. Загадзя не папярэджваючы, чатыры дзяўчыны з другога курсу БДЭУ з факультэта права (спадарыні Амбражэй Юлія, Белая Ганна, Герасіменя Юлія і Мазжухіна Антаніна) стварылі цэлую імпрэзу. Першыя дзве дзяўчыны распавялі ў сваім ВЕРШАВАНЫМ дакладзе пра юрыдычную эвалюцыю узаемаадносін паміж мужам і жонкай па трох Статутах ВКЛ, наступная пара выступоўцаў ужо празаічным чынам раскрылі тую ж тэму, але з іншага боку… Дзяўчыны выступілі бліскуча!
Kandratowic
Выступалі таксама прадстаўнікі і юрфака БДУ.
Спн.Доўнар, трымаючы ў руках комплекснае выданне “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588”, апавядала, як яна з сп. Юхо падрыхтоўвала і выдавала гэтую вялікую кнігу ва ўмовах “перабудовы” ў 1989 годзе. Распавядала і пра рэвалюцыйныя навалыі ў юрыспрудэнцыі таго часу, якія прынеслі з сабой Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў, асабліва версія 1588 года, казалі пра актуальнасць Статута і ў XVII ст., XVIII ст. і ажно да 1840 года, пакуль яго канчаткова не скасавалі пры расейскім цары Мікалае І. Было заўважана, што і з Захаду бралі нашыя юрыдычныя ідэі.
Пытанні на спн.Таісію Доўнар толькі так і сыпаліся, на кажны яна бліскуча адказвала і ўсё казала: “Як шмат вы жадаеце ведаць!”
P.S.Просім прабачэння за недакладую інфармацыю (“Клуб” павінен быў адбыцца і адбыўся 8 снежня, а не 9, як было заяўлена ў абвестках, ПРОСІМ ПАМЯТАЦЬ жадаючых наведаць паседжанне, што “Клуб” ЗАЎЖДЫ АДБЫВАЕЦЦА ПА ПЯТНІЦАХ А 19:00 У 44 аўд.).
Колькасць каментароў (1) - Ваш каментар: