Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow КАПы arrow Кастусь Цвірка пра Тамаша Зана
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Кастусь Цвірка пра Тамаша Зана Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Паседжанне КАП па тэме “Асоба Тамаша Зана"

22 снежня, як заўжды, а 19 гадзіне вечара на гістфаку БДУ ў 44-й аўдыторыі прайшло апошняе ў гэтым годзе паседжанне “Клуба па актуальных пытаннях гісторыі”.

Нягледзячы на тое, што выступоўцам быў Кастусь Цвірка, пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Беларускі кнігазбор”, тых, хто прыйшоў паслухаць было толькі сем чалавек. На жаль, студэнты чакаюць не толькі Новы год, але і сесію. Але ж ніколькі не пашкадавалі самыя актыўныя ўдзельнікі “КАПу”, якія ахвяравалі свой час.

Кастусь Цвірка распавядаў не толькі пра асобу Зана, але і пра арганізаваныя ім тайныя таварыствы Філаматаў, Прамяністых і Філарэтаў. Ад невялікай аўдыторыі пасыпалася цэлая лавіна пытанняў: дзе жыў і працаваў пасля вяртання на Радзіму Тамаш Зан, дзе пахаваны, ці засталіся нашчадкі, ці ўся літаратурная спадчына Тамаша Зана была знойдзена. На кожнае пытанне знайшоўся адказ, а значыць, сустрэча была не дарэмнай.

Kandratowic

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY