Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Кальварыя arrow Адноўлены помнік на магіле патрыёта
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Адноўлены помнік на магіле патрыёта Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Вацлаў Іваноўскі застаецца ў нашай памяці

16 сьнежня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё надмагільнага помніку славутага сына беларускага народу – Вацлава Іваноўскага. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля касьцёла Узвышэньня Сьвятога Крыжа аб 11 гадзіне, каб разам ушанаваць памяць аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, што прыняў пакутніцкую сьмерць у імя сваёй Бацькаўшчыны.

Цягам урачыстага адкрыцьця сам помнік быў асьвечаны сьвятаром з Кальварыйскага касьцёлу, а людзі, што прыйшлі ў суботу на Кальварыю, ушанавалі памяць Вацлава Іваноўскага ўрачыстай прамовай, сумеснай малітваю ды гімнам "Магутны Божа".

Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў 1880 годзе на Лідчыне. Выпускнік Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, у далейшым прафэсар і загадчык катэдры і аддзелу тэхналёгіі фэрмэнтацыі і харчаваньня Варшаўскага палітэхнічнага інстытуту, прафэсар і кіраўнік катэдры хімічнай тэхналёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, выканаўца абавязкаў рэктара Менскага пэдагагічнага інстытуту, у самыя цяжкія часы ён не пакінуў беларускую справу. Менавіта Вацлаў Іваноўскі ўзначаліў зарганізаваную ў 1906 годзе ў Пецярбургу выдавецкую суполку “Загляне сонца і ў наша аконца”, што ня толькі выдала лацініцаю ды кірыліцай каля паўмільёна асобнікаў беларускіх кніг, але і сталася прыбытковым камерцыйным прадпрыемствам, быў ініцыятарам увядзеньня ў беларускую лацінку літараў чэскага альфабэту Č, Š, Ž, якія б спрыялі яе адрозьненьню ад польскай, актыўна супрацоўнічаў з газэтамі "Наша доля" і "Наша Ніва" (маючы псэўданім Вацюк Тройка), стаў старшынёю Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў верасні 1915 году, займаў пасаду міністра асьветы Ўрада БНР.

Вымушаны пэўны час жыць у Польшчы ды Літве, зноў вярнуўся на Беларусь толькі ў канцы 1941 году. Вонкава супрацоўнічаючы з фашысцкімі акупацыйнымі ўладамі, займаючы пасаду бурмістра гораду, Вацлаў Іваноўскі не пакідае захадаў на карысьць незалежнай беларускай дзяржавы, стварае падпольную нацыянальна-дэмакратычную сетку, скіраваную на супрацоўніцтва з заходнімі хаўрусьнікамі СССР ды Арміяй Краёвай, дбае пра ратаваньне суайчыньнікаў (у тым ліку і габрэяў) ад вынішчэньня падчас фашысцкіх рэпрэсій і адкрыцьцё беларускіх школ. 6 (паводле некаторых крыніцаў – 7) сьнежня 1943 году Вацлаў Іваноўскі вяртаўся дамоў на брычцы, але быў сьмяротна паранены невядомымі тэрарыстамі і праз некалькі гадзінаў памёр у шпіталі. Пэўны час лічылася, што забойства ўчынілі прасавецкія партызаны, але сёньня ёсьць падставы для меркаваньняў, што злачынства гэтае не абышлося без рэйхскамісара Беларусі Готберга і ягонага пратэжэ Радаслава Астроўскага.

Падчас пахаваньня Іваноўскага на вуліцы Менску выйшла шмат людзей, што найбольш красамоўна сьведчыць аб людзкой павазе.

Пасля 3 ліпеня 1944 году, з магілкі Вацлава Іваноўскага неўзабаве зьнікла мемарыяльная шыльдачка, а пазьней – і сам крыж, што быў адноўлены толькі ў 1990 годзе.

Сёлета, дбаньнямі спадарыні Ліцьвінавай, на мейсцы пахаваньня палымянага патрыёта быў усталяваны невялікі надмагільны помнік з граніту, як сьведчаньне таго, што ягоны клопат на беларускай ніве ня быў марным.

Анёльскі Пыл

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY