Мiсiя МГА „Гiсторыка“:
Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Люцынка, колішняя сяліба Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – калыска беларускае літаратурнае мовы. Дом “Навума Прыгаворкі”, аўтара “Пінскае шляхты”, згарэў у 1947 годзе, на ягоным месцы цяпер толькі сьціплы помнік бацьку новабеларускай літаратурнай традыцыі.
Але ў 400-х мэтрах ад колішняга маёнтку Марцінкевічаў – былая сядзіба Янкоўскіх, ягоных суседзяў, якая зьмяніла нядаўна гаспадара і патрабуе дапамогі ўва ўзнаўленьні.
Плянуецца, што гэта будзе тыповы дробнашляхецкі “дворак”, з прыватнай музэйнай экспазыцыяй, якая будзе прадстаўляць традыцыйную побытавую культуру ўсходняй Віленшчыны ХІХ ст., асабліва традыцыйную кулінарыю і гастранамію.
Калі каго зацікавіла інфармацыя, ёсьць прапанова выправіцца 2 сьнежня ў суботу дапамагчы ў шэрагу працаў на аднаўленьні сядзібы: добраўпарадкаваньне прылеглай тэрыторыі і пакрыцьцё даху ГОНТАЙ (калі дазволіць надвор’е). Едзем на машыне на адзін дзень.