Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow КАПы arrow КАПы да 410-дзя Берасьцейскае Вуніі.
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
КАПы да 410-дзя Берасьцейскае Вуніі. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Чарговыя паседжаньні Клубу па актуальных пытаньнях гісторыі 3-га і 10-га лістапада, прысьвечаныя 410-годдзю Берасцейскай уніі, адбыліся, як звычайна, у аўдыторыі 44 гістарычнага факультэту БДУ, але былі досыць незвычайныя.

Па-першае, яны былі аб'яднаныя праз супольную тэму;

па-другое, яны адбыліся з інтэрвалам у тыдзень (а ня ў два, як звыкла);

па-трэцяе, яны спалучалі элементы як традыцыйнае дыскусыі, гэтак і дэбатнае мэтодыкі.

Частка І адбылася ў пятніцу, 3 лістапада. Яна сутыкнула ўспрыманьні Вуніі з бакоў праваслаўнага - спн.Натальля Гарковіч, студэнтка 5-курсу Інстытута тэалогіі БДУ, і вуніяцкага - сп.Яўген Усошын, гісторык. З прысутных 32 асобаў 12 былі студэнтамі Інстытута тэалогіі БДУ, якія прыйшлі падтрымаць сваю каляжанку і пункт гледжаньня праваслаўных.

Дэбаты адбываліся ў досыць гарачай форме, пераходзячы ад багаслоўскіх успрыманьняў да гістарычных тлумачэньняў. Гэтаму нямала паспрыяў і прысутны выступоўца другой часткі (што адбывалася 10 лістапада) сп.С.Акіньчыц.

Частка ІІ, што прайшла, адпаведна, 10 лістапада, прыцягнула ўвагу 21 слухача, пераважна, гісторыкаў і тэолягаў. Выступоўцы - сп.Міхаіл Папоў, гісторык, і сп.Станіслаў Акіньчыц, таксама гісторык, паспрабавалі спыніцца на каталіцкім і пратэстанцкім чыньніку тых даўніх падзеяў.

Спрэчка атрымалася больш цікавая, чым у І частцы, нават нягледзячы на тое, што сп.Папоў даволі хутка вычарпаў свой запас аргумэнтаў і пасьля некалькіх пытаньняў пагадзіўся з тэзамі суразмоўцы.

Пытаньняў з аўдыторыі было багата ў васноўным да сп.Акіньчыца.

А напрыканцы, дзеля падсумаваньня па тэме, былі зробленыя два міні-апытаньні сярод прысутных: хто з выступоўцаў трымаўся лепей, і ці прынесла вунія станоўчых вынікаў на Беларусь. Слухачы адзначылі падрыхтаванасьць і дасьціпнасьць сп.Акіньчыца, а таксама выказаліся скэптычна штода станоўчага выніку "экумэністычнага" экспэрымэнту ХVI стагодзьдзя.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY