Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Кальварыя arrow Кальварыя. Memento Mori.
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Кальварыя. Memento Mori. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Людміла Рублеўская аднойчы заўважыла, што ў кожным паважаючым сябе горадзе існуе свой "genius urbis" – дух гораду. Дух Менску, на яе думку, жыве на Кальварыі.
Кальварыя або Кальварыйскія могілкі – самыя старыя могілкі, што захаваліся ў Менску. Паводле афіцыйных звестак хаваць людзей тут пачалі ў 1800 годзе, калі яшчэ драўляны касцёл кармілітаў быў перададзены ордэну францысканцаў. Аднак згодна іншым дадзеным кальварыйскім могілкам ужо болей за 600 год!

Уладзіслаў Сыракомля апісваў Кальварыю як "пахаванні менскай арыстакратыі", але з цягам часу тут з'явіліся могілкі і шэраговых менчукоў. Паступова Кальварыя ператварылася ў бязмежны некропаль: тут знайшлі вечны спачын беларускія шляхцічы, паплечнікі Каліноўскага і расейскія чыноўнікі, салдаты Напалеона, скошаныя халераю ў 19 ст гараджане, палонныя аўстрыйцы часоў Першай Сусветнай вайны, загінуўшыя ў 1919-1920гг савецкія і польскія салдаты, расстраляныя Саветамі беларусы ды панішчаныя гітлераўцамі ў гета габрэі, забітыя фашысты ды забітыя фашыстамі, ахвяры ашалелага натоўпу ў пераходзе на Нямізе...

Ваньковічы, Вайніловічы, Неслухоўскія, Камоцкія, Манюшкі, Чачоты ды Пішчалы... Ян Баляслаў Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Ян Дамель...

Тут ляжыць Менск. Тут ляжыць Беларусь...

Тут жыве Менск, тут жыве Беларусь!

Тут жыве нашая сапраўдная гісторыя! Але матэрыяльная спадчына мае ўласцівасць вынішчацца. Першымі пацярпелі крыжы – яны выкідаліся са старых пахаванняў, выламваліся і адбіваліся ад помнікаў, бо з'яўляліся часткай "цемрашальскіх забабонаў" і не адпавядалі савецкай ідэалогіі... Пасля дасталося шляхецкім пахаванням (натуральна, з той жа нагоды). Без дагляду руйнаваліся (з дапамогаю людзей-манкрутаў і бязлітасцівага часу) падземныя склепы ды наземныя каплічкі. Сёння некаторыя з іх прыстасаваныя пад службовыя памяшканні. Зведала Кальварыя і набегі вандалаў, што бязглузда валілі на зямлю каменныя помнікі, нішчылі надпісы...

Каб не даць канчаткова знішчыць наш дух гораду (ці нават болей: дух краіны!), нашу агульную памяць і нашае сумленне мы мусім узяць справу ў свае рукі! Пэўны час беларуская моладзь (натура, не абышлося тут і без сяброў "Гісторыкі") апекавалася пахаваннем вядомага грамадскага дзеяча Вацлава Іваноўскага. Зараз прысьпеў час дапамагчы і іншым пахаванням.

У суботу 30 верасня сябры МГА "Гісторыка" сабраліся на Кальварыі, каб прыбраць старыя недагледжаныя пахаванні. Папярэдне, на тыдзень раней, няўрымслівымі аматарамі працы некаторыя агароджы былі пакрытыя разведзенай фосфарнай кіслатою (каб пазбавіцца ад іржы перад фарбаваннем), а за дзень да прызначанай даты на Чэрвеньскім кірмашы (што, дарэчы, знаходзіцца на месцы іншых старажытных могілак) былі набытыя 10 кг чорнай фарбы, спецыяльны лак і металічы пыл (для фарбавання "пад срэбра"), пэндзлі ды шчоткі. Праца пайшла даволі спрытна.

Напачатку ўсе прыняліся за фарбаванне. У чорны колер – агароджы, а ў срэбны – літары на каменных помніках. Ужо з першых пафарбаваных літар сталася зразумелым, наколькі такі, падаецца, няхітры захад падкрэсліў хараство і нейкую нябачныя, але добра адчувальныя шляхетнасць і вытанчанасць пахавання. Але справа гэтая толькі на першы позірк падалася такой простаю. Каліграфічныя літаркі, высечаныя невядомым нам майстрам, апынуліся нечакана вузкімі для нашых пэндзляў. Дасціпным дзяўчатам давялося скарыстацца падручнымі прыладамі працы – токімі галінкамі і кляновымі лістамі. Агароджа таксама паддалася нам не адразу. Фарба ўпарта не жадала класціся роўнымі мазкамі, пастаянна заставаліся непафарбаваныя плямы, даводзілася вадзіць пэндзлям па адным месцы зноў і зноў. Але праз колькі часу мы прыстасаваліся да ўсіх відаў карыснай працы.

Тым часам падцягваліся ўсё новыя людзі. Колькасны попыт на пэндзлі пачаў выяўна перавышаць прапанову, таму хлопцам давялося пакінуць мастацкі занятак і выявіць свае фізічныя здольнасці, вынікам якіх сталася вяртанне шэрагу помнікаў з гарызантальнага ў іх першапачатковы, вертыкальны стан.

Вядома, не абышлося і без цікавых здарэнняў. Падчас працы мы пазнаёміліся з артыстычнай спадарыняй састарэлага ўзросту, што ніяк не магла ўзяць да разумення, хто мы і чаму прыбіраем гэтыя могілкі ды ўсё дзівілася з таго, ўто ўсе мы так мілагучна размаўляем па-беларуску. Як высветлілася з размовы, у свой час яна была настаўніцай рускай мовы ў сярэдняй школе, таму ніяк не магла нарадавацца з нашага ўчынку (г.зн. добраахвотнай працы), раўнала нас з цімураўцамі (такі вось своеасаблівы камплімент) і метадычна выпытвала месца вучобы і працы кожнага, каб выказаць падзяку. Як і належыць "сапраўдным цімураўцам" (а тым болей сумленным беларусам) мы настойліва адгаворвалі яе ад падобнага ўчынку. "Захіні, Божа, нас ад панскага гневу ды панскай ласкі," – не без карысці радзіць старая показка... Перад тым, як развітацца з цікавай кабетай, мы атрымалі крыху нечаканае запрашэнне на яе будучую могілку і невялікую, але вельмі карысную рэч – добры настрой і яшчэ большае ўсведамленне таго, што мы займаемся патрэбнай справай. Шчырае за тое дзякуй!

Плёнам нашых агульных намаганняў сталіся паднятыя і вернутыя на месца помнікі, некалькі пафарбаваных агароджаў, вялізны пафарбаваны крыж і паўдзесятка ўпрыгожаных срэбнымі літарамі помнікаў.

Гэта патрэбна ім, нашым памерлым. Гэта патрэбна нам, жывым.

Анёльскі Пыл

P.S. Сябры! 28 кастрычніка мы зноў збіраемся на Кальварыі. Прыходзьце ўсе! Пры сабе пажадана мець працоўную вопратку і пальчаткі.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY