Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Кальварыя arrow Кальварыя. Зьняважаная спадчына.
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Кальварыя. Зьняважаная спадчына. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Могілкі патрэбныя ня столькі мёртвым, колькі жывым. Могілкі — люстэрка сям’і, грамадзтва, дзяржавы, нацыі. Іхнае маральнасьці, іхнага стаўленьня да сваіх продкаў, сваёй гісторыі. Спадчыны — у самым шырокім сэнсе слова.


Могілкі — мейсца спакою, цішыні. І адначасна старыя крыжы, надмагільныя пліты й помнікі распавядаюць нам пра нашую гісторыю і нас сёньняшніх…

Кальварыя — нашая спадчына. І, нажаль, амаль зусім закінутая. А час ад часу — і зьняважаная. Бяспамяцтвам, або і ўвогуле актамі вандалізму.

Гісторыю гэтых старадаўніх могілак мажліва крыху лепей даведацца з кнігі спн. Алы Сакалоўскай, якая апісала каля паўтары тысячы пахаваньняў, што адносяцца да XIX і першай траціны XX стагодзьдзяў.

Калі чалавек прыходзіць на Кальварыю, ён адчувае гэтую энэргетыку стагодзьдзяў, і гэта жывіць ягоныя сілы. Тут ён адчувае повязь часоў. Бяз гэтага чалавек, народ, нацыя ня могуць быць паўнавартаснымі. І калі паходзіш, паглядзіш, пачытаеш дзьве даты на помніку, год нараджэньня й сьмерці, убачыш рысачку паміж гэтымі датамі, у якой закадаванае ўсё жыцьцё чалавека, ягоныя ўчынкі, справы, дык разумееш, што ўсе праблемы, якія ёсьць у цябе, у параўнаньні з усім гэтым, дробязныя. Тут з намі — вечнасьць.

Ад гэтае брамы пачынаўся апошні шлях соцень менчукоў на працягу 200 гадоў. Тут ляжыць Менск. Ляжаць знакамітыя й простыя людзі, бедныя і заможныя. Таму тут не проста гістарычнае, а сьвятое мейсца.

Некалькі словаў пра само слова Кальварыя. Кальварыя — слова лацінскага паходжаньня — гэта тое самае, што па-грэцку “Галгофа”. У дакладным перакладзе гэта — чэрап, Лысая гара. Гэта мейсца пад Ерусалімам, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. Так, зь цягам часу, сталі называць капліцы, касьцёлы на пагоркавай мясцовасьці, прысьвечаныя культу пакутаў Ісуса Хрыста. У пераносным сэнсе словы Галгофа, Кальварыя ўжываюцца і як пакуты, цярпеньне.

У каталікоў Беларусі, Летувы й Польшчы — гэта сьвятое месца, куды сьцякаліся натоўпы набожных, хворых, калекаў на пакаяньне. Самая старэйшая Кальварыя ў Вільні, яна была заснаваная ў 1564 годзе. Менская Кальварыя была заснаваная ў 1800 годзе. Кальварыя была разьмешчаная на зямлі, якая была ўласнасьцю гарадзкога галавы Макаровіча.

Тут ляжыць беларуская эліта. Тут мы бачым пахаваньні Ваньковічаў, Вайніловічаў, Багушэвічаў, Багдановічаў, Эйсмантаў, Луцкевічаў, Камоцкіх… Але па-традыцыі, паколькі яны каталікі, іх прозьвішчы ды імёны пісаліся на мове польскай, на мове касьцёлу. Але ў той жа час многія надпісы сьведчаць пра тое, што тут пахаваныя беларусы-каталікі, для якіх польская мова не была мовай зносінаў. На помніках шмат памылак, і “вінаватая” ў гэтым беларуская мова.

Апошнім часам беларуская моладзь, у тым ліку, сябры МГА “Гісторыка” апекуюцца магілай Вацлава Іваноўскага. Спачатку ў 1990 годзе быў усталяваны крыж, у 2004 годзе пастаўлены помны знак з бэтону, а ўлетку 2006 зьявіўся і сапраўдны помнік.

Нажаль часы савецкай улады выхавалі з нас манкуртаў, што ня памятаюць сваіх продкаў. І таму зараз мы бачым, як зьнікаюць побач з намі могілкі і іншыя помнікі. Дагледзець магілку, уратаваць помнік, даведацца пра сваіх продкаў – з гэтага пачнецца наш шлях да саміх сябе.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY