Мiсiя МГА „Гiсторыка“:
Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
На даляглядзе – VII скульптурны пленэр „Легенда зь пяску”
Напрыканцы жніўня ў Заслаўскіх пясчаных кар’ерах, дзе спачывае наша Рагнеда, мы „знойдзем” адну з нашых самых славутых страчаных каштоўнасьцяў – 12 залатых апосталаў.
Калісьці ў Нясьвіжы яны зьніклі з Радзівілаўскае калекцыі, не пакінуўшы ані сьледу. Аніхто (нават сам Мальдзіс) ня ведае, якімі яны былі, якога памеру, хто іх украў і дзе схаваў. І толькі мы ведацьмем.
А вы станеце сьведкамі доўгачаканага сэнсацыйнага адкрыцьця: 12 маладых разьбяроў „дастануць” з-пад пяску 12 апостальскіх постацяў. На іх глянуць людзі. І тут жа на ваччу ў ix вецер разьвее залаты пясок, зь якога мы будзем зрабіўшы 12 апосталаў. Але не бяды, што яны зноў незваротна зьнікнуць. Наша мэта – засьведчыць, што нацыя памятае пра свае скарбы!
Дзеля гэтага запрашаю усіх, каму баліць сэрца за лёс нашае спадчыны i мовы, прыйдзіце дапамагчы тым 12 скульптаром. Падрыхтуйце сабе ежы дні на тры, спальнікі, намёты, дуды ці гітары. Добра было б, каб у вашай вопратцы прысутнчаў жоўты колер – колер „Легенды зь пяску”.
Зьвечара ў чацьвер заснуем табар з намётаў, назавем яго пляцам імя Кастуся Каліноўскага і падымем наш бела-жоўта-белы сьцяг. У пятніцу дапаможам юным скульптаром адкінуць лішнія тоны пяску. У суботу, 26 жніўня, разьбяры даробяць сваіх апосталаў i пакажуць заслаўскім гледачом. I пойдуць людзі дахаты, i панясуць сваім нашчадкам памяць пра гэтыя вобразы.
Гэнік Лойка,
Кіраўнік Скульптурнага пленэру
„Легенда зь пяску”.