Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow А на бераг Сожа выйшаў зь пяску цмок (VI пленэр)
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
А на бераг Сожа выйшаў зь пяску цмок (VI пленэр) Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
З 21 па 23 ліпеня ў Гомлі адбыўся VI пленэр пяшчанай скульптуры зь нізкі пленэраў “Легенда зь пяску”. У нядзелю прайшла прэзэнтацыя скульптуры пяшчанага гомельскага цмока.

Тры дні каманда зь менскіх і гомельскіх скульптараў мяшала пясок з вадой і ўручную ўкладвала ў “цела” будучай 20-метровай скульптуры. На яе стварэнне пайшло каля 50 тон пяску.

Удзельнікамі пленэру сталі каля чатырох дзесяткаў чалавек – студэнты, школьнікі і проста неабыякавыя месьцічы, што прыйшлі пазагараць на пляжы ў выходны дзень.

На прэзэнтацыю скульптуры ўвечары сабралася некалькі сотняў чалавек. Цікавы гістарычны экскурс у мінулае цмокаў на гомельшчыне зрабіў арганізатар мерапрыемства Яўген Малікаў. Свае зьвесткі пра цмокаў паведамілі і мясцовыя маладыя літаратары – А.Скідан і С.Балахонаў. Музычную частку склалі гурт “Бан-Жвірба” і бард Зьміцер Вінаградаў.

Агромністая скульптура выклікала цікавасьць у жыхароў Гомеля – да самага зьмярканьня вакол яе віравалі адпачываючыя, каб сфатаграфавацца.


Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY