Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Таямніцы купальскай ночы
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Таямніцы купальскай ночы Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
Ці ведаеце вы, якая ноч на Беларусі самая казачная і таямнічая? Ну, зразумела, купальская. Толькі раз на год прырода дазваляе чалавеку зазірнуць у той чароўны свет, куды яму ў звычайны дзень ніяк не патрапіць. Можна адшукаць глыбока схаваныя і замоўленыя словамі скарбы, разумець мову ўсіх жывёл і раслін, слухаць спевы чароўных русалак. А калі знайсці загадкавую папараць-кветку, то тады, як кажуць легенды, станеш самым шчаслівым чалавекам у свеце. Гэтага, праўда, пакуль нікому не ўдавалася. Але сам пошук чамусьці кожны год прыцягвае дзяўчат і хлопцаў. Чаму? Таксама таямніца…
Усе фоткі - тут

Сябры МГА „Гісторыка“ вырашылі разгадаць усе таямніцы купальскай ночы і дзеля гэтага зладзілі свята Купалля ў ноч з 24 на 25 чэрвеня на вадасховішчы Дразды. А сёмай гадзіне на ўзгорку ля вады сабраліся юнакі і дзяўчаты ў вышываных кашулях. Да захода сонца справаў было шмат: хлопцам — нарыхтаваць дроў на ўсю ноч, а дзяўчатам — назбіраць кветак на вянкі і чабору для крупніка ды наламаць маладых дубовых галінак.

Апошнімі промнямі кранала зямлю сонца. Няхай сабе і з вялікімі высілкамі, але ж запалала купальскае вогнішча, пасярод якога высілася тычка з кветкавым колам — быццам вялікі вянок. Ёсць цікавая прыкмета: на каго ўпадзе кола, таму ў гэтым годзе вяселле спраўляць. Таму паглядалі на яго хто з надзеяй, хто з хваляваннем, а хто і з упэўненасцю.

Тым часам дапляталі дзяўчаты вянкі. Для кагосьці яны былі першымі ў жыцці і сталіся сапраўдным выпрабаваннем на спрытнасць і ўмеласць. Вянок з кветак для сябе, а з дубовых галінак — для абранніка. Цяпер можна і карагод вадзіць. Дзяўчаты зацягваюць: “А ў нас сёння Купала, то-то-то…” і чароўная ноч пачынаецца.

Пасля таго, як кола павалілася, паказаўшы на шчаслівую пару, карагод скончыўся і пачаліся гульні, песні й танцы. Падчас гульні “Баяры” самых прыгожых нявест „Гісторыкі“ расхапалі ліхія баяры. За некаторых нават бойкі ўсчыніліся. Гэта вам не «замызганные француженки»! І Купалле не Купалле без скокаў праз вогнішча. Спачатку ачысціцца ад ўсяго, што за год сабралася, а потым праверыць, ці моцнае сяброўства або каханне. Агонь палае пад нагамі, агонь іскрыцца ў вачах, агонь гарыць у сэрцах…

Самае, бадай прыемнае ў купальскую ноч для жаночай паловы — купацца ў цёплай, што малако, вадзе, паскідаўшы ўсю вопратку. А для мужчынскай паловы самае прыемнае — вопратку гэтую сцягнуць. Але на гэты раз пашэнціла толькі фатографу, які лепш за якога выведніка схаваўся ў хмызняку й фатаграфаваў сабе паціху, пакуль яго не ўгледзелі ды не пагналі.

Якой бы цёплай ні была вада, але паветра начное далібог халоднае. Файна было грэцца пахучым гарачым крупнікам, які даўно ўжо булькацеў на вогнішчы. А хлапечыя абдымкі былі ледзь не гарачэйшыя за крупнік. А як сагрэліся, то можна і патанчыць пад жывую музыку гурта “Вайдэлот”.

…Вось і скончылася таямнічая ноч. Нехта прачынаецца і вылазіць з намётаў, нехта падцягваецца да вогнішча з папараццю ў руках і шчаслівымі тварамі. Цяпер — катацца па купальскай расе, каб быць самымі прыгожымі і здаровымі. І сустракаць сонца песняй, каб прынесла яно багаты ўраджай, каханне і шчасце:

Дагарэло Купайло на гары

Даехало Міхайло на кані…

volnaja


Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY