Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны arrow Віцебск arrow Пастаўшчына вачыма віцебчукоў
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Пастаўшчына вачыма віцебчукоў Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
28.02.2010 г.

  Падарожжа да віцебскіх "антыподаў"

Вандроўка на Пастаўшчыну 27-га лютага складалася толькі з 3 пунктаў. Але ж гэта і ня дзіўна: большую частку гэтага лютаўскага дню заняў пераезд ад Віцебску і назад. Віцебскае ранішняе неба было зацягнутае хмарамі, але ж тэлефанаваньне экскурсаводу супакоіла - над Паставамі было сонечна. Неба працёрлі і зіма нам не перашкодзіць!

Паўнюткі аўтобус заспанай моладзі рушыў ад плошчы Свабоды. Дарогай мы даглядалі сны, знаёміліся і спрабавалі сьпяваць хорам.

Калі мы заехалі на цэнтральную плошчу Паставаў, там нас ужо чакалі. З экскурсаводам нам вельмі пашанцавала. Ігар Міхайлавіч Пракаповіч - вельмі цікавы суразмоўца, заслужаны настаўнік, Чалавек году Пастаўшчыны, краязнаўца, аўтар шэрагу паэтычных і "паставазнаўчых" кніг.

Менавіта з саміх Паставаў і пачалася наша зь ім вандроўка. З плошчы мы скіраваліся на бераг возера і пабачылі як далёка выдаецца ў яго паласа зямлі. Месца тое завецца "востраў" і калісьці было цалкам аточанае вадой. Менавіта там і з'явілася першае вядомае паселішча на гэтай зямлі. У пазьнейшы час месьціўся там кляштар, ды і ён быў разбураны. А ў самым пачатку ХХ стагодзьдзя зьявіўся нэагатычны касьцёл-прыгажун. Вось яго мы і пабачылі як на далоні.

Паслухаўшы пра гісторыю Паставаў мы рушылі да самога касьцёлу, абыйшлі вакол велічнае збудаваньне, паслухалі Ігара Міхайлавіча пра раскопкі, што тут вяліся. А потым крыху нечакана, здолелі патрапіць ў сярэдзіну, а таксама наведаць касьцёльны музэйчык. Некалькі маладых віцебскіх каталікоў пачуваліся ў Паставах як дома і ўмомант знайшлі агульную мову і ўсіх патрэбных людзей. І касьцёл быў варты таго: кожны куточак быў аздоблены цёпла, з душою.

Дарэчы, касцёл носіць імя сьвятога Антонія Падуанскага, гэтак жа як і касьцёл у Рагачове, але ж лёс рагачоўскага касьцёлу зусім не зайздросны...

Абыйшоўшы шчэ раз цэнтральную плошчу мы пабачылі мноства дамкоў. якія захаваліся з часоў кіраваньня тут графа Антонія Тызэнгаўза. Менавіта ён імкнуўся прымяніцб свой адміністрацыйны талент спачатку тут, у Паставах, а потым і ў каралеўскай Горадні.

Кароткі пераезд на аўтобусе, і вось мы апынуліся на ўскрайне Паставаў ля больніцы... ды не! Гэта ж былы палац Тызэнгаўзаў! Граф Антоні, а затым і ягоны пляменьнік граф Канстанты прыклалі багата намаганьняў дзеля росквіту Паставаў. Над уваходам - герб з буйвалам Тызэнгаўзаў. Падкова палацу і зараз уражвае, асабліва з боку двара. Побач з палацам стаіць невялічкі помнік графу Канстанту, выбітнаму арнітолягу, калекцыянэру, мэцэнату, удзельніку вайны 1812 году ў складзе корпусу Ю.Панятоўскага. А з другога боку - камень, на месцы якога мусіць зьявіцца помнік графу Антонію. Толькі калі?

Але імкнем далей. Дарогай Ігар Міхайлавіч знаёміць зь гісторыяй і прыродай вакольных мясьцінаў. А вось мы і ў Камаях. Касьцёл пачатку XVII ст. (па афіцыйных зьвестках) уражвае сваёй абарончай магутнасьцю. У муры ўмацаваныя швэдзкія ядры. Касьцёл зачынены... Але ж ці магчыма зьехаць не патрапіўшы ў яго? Наша правераная брыгада паімчала да суседніх хатак, і вось ужо адчыняюцца перад намі брамы касьцёлу. Касьцёл у Камаях незвычайны, насамрэч гэта два касьцёлы пад адным дахам.

І безумоўна, адна зь цікавейшых рэчаў - карціна Альфрэда Ізыдора Ромэра "Хрыстос і сірата". Толькі дзеля яе варта сюды ехаць! Бабулька, што нам адчыняла, пытаецца: "Ці здолееце дачакацца ксяндза Яцэка?" І ў нашых шэрагах падымаецца хваля: "Трэ абавязкова пабачыцца зь ксяндзом Яцэкам!" Але ж калі ён будзе... Не. Едзем далей.

Дзень хіліцца да вечару. Апошні наш пункт - Лынтупы. І тут мы бачым касьцёл. Трэці за сёньня. Але ж якія яны ўсе тры адрозныя! Гэты ўжо нэабарокавы. І гісторыя ягоная рамантычная і сумная.

Юзаф Бішэўскі, уладар Лынтупаў, напачатку ХХ ст., вучыўся ў Парыжы, закахаўся ў актроку і прапанаваў ёй сваю руку і сэрца. Але ж прыгажуня толькі пасьмяялася: спачатку пабудуй палац, а там пабачым. І вось у 1907 годзе паўстаў палац у Лынтупах. Пан Юзаф запрасіў сваю прыгажуню. І яна нават прыехала, але... Толькі каб ізноў пасьмяяцца... "У майго бацькі стайні лепшага выгляду", сказала яна, і зьехала ў свой Парыж. Наступныя тры гады і вялізныя сродкі Бішэўскі прысьвяціў пабудове велічнага касьцёлу ў нэабаракальным стылі. Ён і сапраўды атрымаўся неверагодна прыгожым. Але ж пан Юзаф так і не ажаніўся і згас на ім род Бішэўскіх.”

Пан Бішэўскі нават жыць адмовіўся ў сваім палацы перасяліўшыся у невялікі домік у парку. Зараз палац заняпадае пад ціскам часу, але ж нават у такім выглядзе ён захоўвае рэшткі сваёй неарэнэсансовай прыгажосьці.”

Зьміцер Рагачоў

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY