Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Народзіны Караткевіча ў Рагачове
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Народзіны Караткевіча ў Рагачове Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

  Вандроўка ў Рагачоў робіцца традыцыйнай

Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове (Гомельская вобласць) становіцца традыцыйным для маладзёжнага грамадскага аб`яднання "Гісторыка", паведаміла БелаПАН прадстаўніца выканаўчай дырэкцыі аб`яднання, паэтэса і бард Ханна Чумакова.

Паводле яе слоў, другі год запар актывісты МГА "Гісторыка" зладзілі вандроўку ў Рагачоў, прымеркаваную да дня народзінаў класіка беларускай літаратуры, якая адбылася 22 лістапада ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Як адзначыла Ханна, у праграму святкавання ўваходзіла экскурсія па мясцінах Караткевіча ў Рагачове і яго ваколіцах, музычна-паэтычныя вечарына ў мясцовым краязнаўчым музеі, уручэнне сувеніраў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" удзельнікам віктарыны па творчасці пісьменніка, а таксама вогненнае шоу на гарадзішчы старажытнага Рагачова на Замкавай гары, дзе ў сярэдзіне XVI стагоддзя быў пабудаваны замак каралевы і вялікай княгіні Боны — жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.

Госці з Мінска наведалі ў Рагачове старыя могілкі, дзе калісьці стаяў крыж на месцы пахавання прадзеда Караткевіча — удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў супраць расійскага царызму Тамаша Грыневіча, любімыя месцы пісьменніка на беразе Дняпра, у тым ліку ваколіцы вёскі Азярышча, агледзелі хату ў Рагачове, у якой жыў пісьменнік падчас знаходжання ў горадзе.

Мы таксама маем прапанову, каб вуліца імя Валерыя Чкалава стала насіць імя Караткевіча, а на доме, дзе ён жыў, была ўсталявана мемарыяльная шыльда, зазначыла Ханна.

А вось што дадала Аліна Радачынская, арганізатарка і экскурсавод:

“Вандроўка атрымалася вельмі файнай. Экскурсія адрознівалася ад усіх астатніх менавіта тым, што гучалі факты малавядомыя, тыя, якіх не сустрэнеш у падручніках. Экскурсія праводзілася на манер успамінаў, бо шмат матэрыялаў прагучала менавіта з запісаў розных культурніцкіх дзеячаў мінулага. Перад намі выступіў гурт “Знарок”, мы праслухалі запісы з плыткі “Галасы”, а таксама прайшла віктарына ў аўтобусе, пераможцы якой атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшла святочная вандроўка”.

Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе Караткевіча, 80 гадоў з дня нараджэння якога будзе адзначацца 26 лістапада 2010 года. Многія свае творы пісьменнік стварыў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман "Каласы пад сярпом тваім", апавяданне "Паром на бурнай рацэ" і навела "Ладдзя роспачы", якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасію Выліваху. Пісьменнік лічыў, што гэты твор з`яўляецца найбольш удалай спробай "паказаць абагульнены характар беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не пужае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх".

Крынiца: Марат Гаравы, БелаПАН

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY