Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Вандроўка ў Рагачоў
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Вандроўка ў Рагачоў Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

  Дзе сэрца паэта?

Не гледзячы на ўсе перашкоды, неспадзеўкі, жарты надвор’я і астатнія намаганні злога лёсу, вандроўка (пры падтрымцы грамадскай кампаніі "Будзьма") ў Рагачоў адбылася!!!

Адважныя хлопцы і дзяўчыны а восьмай раніцы ў суботу выехалі з града стольнага ў накірунку Бабруйска, каб патрапіць у мясціны, дзе квітнела перамогшая смерць кветка шыпшыны, дзе пеў песні Гервасій Выліваха з сябрамі і апошні год цвіла вядомая ўсім груша. Прыбыўшы на “месца здарэння” пілігрымы пазнаёміліся з мясцовым краязнаўцай-эрудытам, прысвяціўшым усё жыццё даследванню роднага краю, Аляксандрам Рыкуновым. У народзе (дзеці ад 3 да 27) проста дзядзька Саша. Ён пагадзіўся быць нашым каментатарам і спадарожнікам.

Першым аб’ектам назірання стала хата Грынкевічаў, у якой наездамі жыў Уладзімір Караткевіч (асабліва шмат у 60-я гады мінулага стагоддзя, пад час напісання “Каласоў”). У хаце быў калісьці пакойчык Валодзі, у якім стаяў сціплы працоўны стол, крэсла ды вузкі ложак. Дом пабудаваны яшчэ прадзедам Уладзіміра Сямёнавіча, Васілём Юллянавічам. Там і зараз жывуць Грынкевічы, але лёс стагадовай хаты прымушае чакаць лепшага. Унутар, паважаючы права прыватнай маёмасці, мы не трапілі, засталося задаволіцца вусным апісаннем унутранага начынення (потым у музеі “Народный славы” вандроўнікі пабачылі здымкі інтэр’еру).

Далей шляхі нас павялі да вёскі Азярышча, на высокі адхіл Дняпра, які кожны год падмываецца ракою і кавалкамі зрыньваецца ў ваду. У часы Караткевіча тут расло некалькі груш, адна з іх і распачынае эпапею пра паўстанне Каліноўскага. Час і прыродныя катаклізмы “лакальнага характару” пакінулі ад сада толькі адзін абгарэлы пень. Мажліва, калі-небудзь мы прыедзем сюды і пасадзім новыя грушы, новую надзею для мінулых пакаленняў. А пакуль замерзлыя, бо давялося прайсці тры кіламетры пешшу па сугробах (прайшлі “там, дзе танкі не праедуць” – кіроўца адмовіўся везці аўтобус па заільдзеўшай горцы), але задаволеныя, мы вярнуліся ў цяпло і рушылі зноў у горад. На жаль, з-за неспадзеўкі з дарогай, не давялося заехаць у Кісцені, дзе і зараз расце княжацкі парк і стаіць палац, апісаны ў “Сівой легендзе”. Мы меліся быць а другой гадзіне дня ў Цэнтры пазашкольнай працы, дзе нам ласкава прапаставілі памяшканне для музычнай імпрэзы.

Гарбатка і добрыя спевы пайшлі на карысць – баявы дух узняўся. Да наступнай святыні рушылі пешшу, бо крыж на месцы растрэла Тамаша Грыневіча стаяў яшчэ дзесяць год таму ў самым сэрцы Рагачова. Цяпер засталіся адныя ўспаміны, бо крыж састарэў і абваліўся, а аднавіць яго па незразумелых прычынах не дазваляюць. Для даведкі, лёс Тамаша Грыневіча адлюстраваны ў “Пароме на бурнай рацэ”. Гэты продак Караткевіча па матчынай лініі браў удзел у паўстанні 1863 года, кіраваў рагачоўскім атрадам, але трапіў у рукі да царскіх уладаў і быў растраляны ў Рагачове па загаду Мураўёва, пакуль удава везла памілаванне ад таго ж Мураўёва.

А паром стаяў, верагодна, у месцы, якое зараз завецца Замкавай гарой: калісьці тут узвышаўся замак каралевы Боны Сфорцы, бо горад падараваў ўладар Рэчы Паспалітай сваёй жонцы ў дзень вяселля. І пад гэтую гару капалі праходы пад Дняпром і князь, і просты пекар у спадзяванні скарсці прыўкрасную пані, схаваную за мурамі... І тут Гервай сустрэўся са Смерцю, згуляў з ёю ў шахматы і з замкавай насыпі сарваў на развітанне з радзімай кветку шыпшыны.

Канцавой кропкай быў узгаданы ўжо музей “Народнай славы”, з выдатнай кампазіцыяй па гісторыі горада. У другім аддзяленні музычнай імпрэзы выступіў бард Андрэй Мельнікаў. Усім канчаткова стала цёпла і ўтупльна. І мы сталі марыць, як вернемся сюды ўлетку, як аблазім усё, што толькі можна будзе, як дзядзька Саша зноў будзе “жечь”. І што возьмем абавязкова намёты, каб глядзець на зоркі разам з духам Уладзіміра Караткевіча, які ўсміхаўся нам у той вечар і задаволена мармытаў нешта пад нос (пэўна, новы верш... пра нас?!) Едзем разам???

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY