|
Па старажытных замках і феадальных падворках
Віцебскай вобласці пройдзе новы турыстычны маршрут.
Яго распрацоўкай займаецца рэгіянальны філіял Нацыянальнага агенцтва па турызме,
распавяла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар віцебскага філіяла Алена Сафонава. Гісторыя Віцебшчыны багатая старажытнымі помнікамі, аднак пра яе замкі і палацы пакуль мала вядома, хоць яны прыналежылі шляхетным і радавітым родам Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Досыць назваць імёны Сапегаў, Тызенгаўзаў.
Алена Сафонава пакуль назвала толькі два рэгіёны - Віцебск і Паставы, якія аб'яднае новы турыстычны маршрут. Аднак, без сумнення, у яго могуць увайсці
палацава-паркавыя ансамблі Храптовічаў у Бешанковіцкім раёне, фрагменты сядзібы Шадурскіх у Верхнядзвінскім раёне. Да складання маршруту тураператары маюць намер прыцягнуць навукоўцаў-гісторыкаў з Нацыянальнай акадэміі навук.
Досвед супрацоўніцтва з навукоўцамі ў Нацыянальнага агенцтва па турызме
ўжо назапашаны. Даследаванні гісторыкаў былі пакладзеныя ў аснову
турыстычнага маршруту “Уздоўж Заходняй Дзвіны па слядах шляху “з вараг
у грэкі”, у які ўвайшлі Полацак, Браслаў, Мёры, Дзісна.
На стварэнне пазнавальнага тура па віцебскіх замках вылучана Br70 млн.
Як чакаецца, яго прадстаўленне пройдзе ў наступным году.
Паводле Народныя навіны Віцебска
Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |