Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Нашчадкі Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Нашчадкі Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Прадстаўнікі магнацкага роду Радзівілаў перадалі Беларусі матэрыялы па гісторыі сваіх продкаў, паведамляецца у прэс-рэлізе амбасады Беларусі ў Польшчы ад 2 кастрычніка

Перадача адбылася ў Варшаве падчас сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з польскімі прадстаўнікамі роду Мацеем і Каралем Радзівіламі. Яны перадалі два арыгінальныя прыжыцьцёвыя гравюрныя партрэты XV і XVI стагодзьдзяў Януша і Мікалая Радзівілаў. Гравюры набыў Мацей Радзівіл на аўкцыёнах у Германіі. Акрамя таго, былі перададзены лічбавая копія партрэта Барбары Радзівіл і актуалізаванае генеалагічнае дрэва роду Радзівілаў. Нашчадкі Радзівілаў выказалі жаданьне ўбачыць гэтыя падарункі ў адноўленым Радзівілаўскім замку ў Нясвіжы, а таксама выказалі гатоўнасьць аказаць фінансавую дапамогу ў вырабе якасных лічбавых копій партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў музеях Варшавы.

Міністэрства культуры Польшчы афіцыйна праінфармавала амбасаду, што ў адпаведнасьці са зваротамі дыпмісіі вядзецца праца па падрыхтоўцы лічбавых копій 48 партрэтаў Радзівілаў, якія знаходзяцца ў фондах варшаўскіх музэяў, для перадачы ў экспазыцыю Нясьвіскага замка.

Пры садзейнічаньні амбасады 2—4 кастрычніка ў Нясвіжы адбудзецца пасяджэньне групы беларускіх і польскіх экспэртаў па пытаньнях нясьвіскіх помнікаў з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, а таксама англійскага навукоўца Анджэя Цеханавецкага.

Разам з Міністэрствам культуры Польшчы амбасада займаецца арганізацыяй ў другой палове кастрычніка гэтага года стажыроўкі групы беларускіх спецыялістаў, якія ствараюць музэйную экспазыцыю ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку "Нясьвіж". Стажыроўку плянуецца правесьці на базе Каралеўскага замка, Нацыянальнага музэя Польшчы і Вілянаўскага палацава-замкавага комплексу ў Варшаве.

Паводле "БелаПАН"

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY