|
У Брэсце з’явяцца вуліцы Нямцэвіча, Орды і Касцюшкі Мясцовымі ўладамі сёння канчаткова зацверджана, што ў хуткім часе ў горадзе тры новыя вуліцы будуць названыя імёнамі знакамітых землякоў. У раёне забудовы Ямна-Вычулкі, якая год таму стала часткай горада, з’явяцца вуліцы імя Юліяна Урсын Нямцэвіча, Напалеона Орды і Тадэвуша Касцюшкі.
Праўда, пакуль на гэтым месцы роўнае поле, і вуліцы з дамамі існуюць толькі на паперы. Напрыклад, на вуліцы Нямцэвіча, якая праходзіць паралельна цэнтральнай Маскоўскай, будуць сучасныя жылыя гмахі і новая школа.
Тодар ЛЕНСКІ Паводле матэрыялаў Радыё Рацыя Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |
comments
Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму... |
Page 1 of 0 ( 0 comments )
Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)