Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Архіў Міхала Клеафаса Агінскага - ў Беларусі
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Архіў Міхала Клеафаса Агінскага - ў Беларусі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Беларусі перададзены архіў Міхала Клеафаса Агінскага

6 лютага на ўрачыстай цырымоніі ў Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і мастацкай культуры амбасадар Расеі ў Беларусі перадаў нашай краіне архіў Міхала Клеафаса Агінскага. На ўрачыстасьці прысутнічалі міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА Уладзімер Счасны, старшыня Камітэту па архівах пры Радзе Міністраў Уладзімер Адамушка ды іншыя.

Архіў славутага дзеяча перададзены на мікрафільмах і кампакт-дысках. Ён зьмяшчае амаль 6 тысяч лістоў. Ад 1833 года ўсе гэтыя дакумэнты захоўваліся ў Расейскім дзяржаўным архіве старадаўніх актаў, куды іх передаў сын Агінскага.

Вяртаньне архіва абмяркоўвалася некалькі год. Самастойна музэй гэтага зьдзейсьніць ня мог, бо гэта вымагае выдаткаў блізу 6 тысяч даляраў, такіх грошай няма. Перадача сталася магчымай пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА і фінансаваньні бюро ЮНЭСКА ў Маскве.

На ўрачыстасьці шмат казалася пра Міхала Клеафаса Агінскага, выбітнага кампазытара, музыку, сэнатара, дзеяча эўрапейскай гісторыі і культуры. Агінскі таксама браў удзел у паўстаньні Касьцюшкі.

Прагучала цікавая думка, што неўзабаве частка перададзенага архіва мусіць стаць экспанатамі музэя ў Залесьсі Смаргонскага раёну — фамільнай сядзібе Агінскіх. Ужо скончаны план рэстаўрацыі сядзібы. Верагодна, што менавіта там быў напісаны славуты палянэз «Разьвітаньне з Радзімай».

Увосень у Музэі гісторыі тэатральнай і мастацкай культуры будзе зладжаная выстава з экспанатаў архіва.

На заканчэньне ўрачыстасьці прагучаў палянэз Агінскага, а таксама некалькі невядомых раней твораў кампазытара.

Арцём Багданаў,Польскае радыё для замежжа

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY