Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны arrow Пінск arrow Я.Шатохін "Мае мастацтва будзе жыць..."
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Я.Шатохін "Мае мастацтва будзе жыць..." Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 
ШатохінТрэба адзначыць, што героям можа стаць кожны, але быць чалавекам, беларускім грамадзянінам у наш час - гэта подзвіг.
6 лютага 2008 года ў Палацы мастацтваў (Мінск) пройдзе выстава знакамітага мастага Яўгена Шатохіна. Аб гэтым, а таксама шмат аб чым іншым пойдзе наша гутарка з Яўгенам Сяргеевічам. Перш за ўсё мы правядзем завочнае знаёмства з жыццём і творчасцю мастака.
Нарадзіўся Яўген ШАТОХІН у лютым 1947 года. Існуе народнае павер'е, што людзі, якія нарадзіліся ў студзені і лютым вельмі моцныя духоўна, устойлівыя, вытрыманыя, валявыя, свабодалюбныя. Магчыма, што гэта даказаць цяжка, але я ўпэўніўся ў праўдзе гэтых слоў на прыкладзе нашага героя.
З 1965 па 1973 г.г - атрымаў адукацыю ў Арлоўскім педагагічным інстытуце і Харкаўскім мастацка-прамысловым інстытуце (сучасная Украінская акадэмія дызайна і мастацтваў).
Ужо з 1972 году наш зямляк прымае актыўны ўдзел ва ўсесаюзных, рэспубліканскіх і замежных выставах. З 1982 года Яўгеній Сяргеевіч - сябра Саюза мастакоў СССР, а з 1991 года сябра Беларускага Саюзу мастакоў. У 1988 годзе заснаваў дзіцячую школу выяўленчага мастацтва ў г. Пінску. Сябра Сойму Кансерватыўна Хрысціянскай Партыі –БНФ “Адраджэнне”, адзін з кіраўнікоў і стваральнікаў Пінскай суполкі КХП-БНФ “Адраджэнне”. З 1990 па 1999 г.г. - дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў - старшыня камісіі па культуры, справах рэлігіі і спорту. Стыпендыят майстэрні "Альтэна" у г. Альтэна (Нямеччына)
У 1993 годзе атрымоўвае медаль Conseiller General a Corbie (France).У 1997 годзе звольнены з пасады дырэктара школы па палітычных матывах, у гэтым жа атрымоўвае прыз Соnsieller General a Peronne (France). У 2003 годзе атрымоўвае званне Ганаровага грамадзяніна горада Albert (France).
З 2004 года - сябра праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў, у гэтым жа отрымоўвае медаль Беларускага Саюзу мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".

- Яўген Сяргеевіч, калі ласка некалькі слоў аб мінулым 2007 годзе. Менавіта аб творчасці ў 2007 годзе.
Я.С.:
Па-першае: гэта быў мой юбілейны год, мне споўнілася 60 год. Гэта час нейкага рубікона, менавіта той час, калі думаеш не толькі аб творчасці, але год быў вельмі плённы. Мне давялося ўдзельнічаць у шмат якіх выставах і ў Беларусі і за мяжой. ЮНЕСКА аб’явіў 2007 год “Год Напалеона Орды”, а я даўно працую ў гэтым напрамку і таму я ўдзельнічаў ва ўсіх выставах прысведчаных Напалеону Ордзе. Удзельнічаў у выставе "Каб рунела душа...", прысвечанай Р.Барадуліну. Я, шчэ раз адзначу, што мінулы 2007 год быў вельмі плённы.

- Вы можаце неяк падзяліць свой творчы і жыццёвы шлях. Ці магчыма сказаць, што ў Вашым творчым і жыццёвам шляху ёсць “до” і “пасля”? Чаму?
Я.С.:
Безумоўна, такое ёсць. Нават так склалася, што ў мяне ёсць два моманты ў жыцці, калі я магу сказаць “до” і “пасля”. Першае - гэта калі я пачаў маляваць у дзесяць год і другое, калі адчуў сябе беларусам, а менавіта беларускім мастаком. Канешне, гэта адбылося пасля асабістага знаёмства з Зянонам Пазняком і калі я стаў сябрам Беларускага Народнага Фронту. Вось такія два пераломныя перыяды ў маім жыцці, якія вельмі паўплывалі на маю творчасць і развіццё як асобы.

- У 2008 годзе спаўняецца 100 год Вашаму настаўніку. Ці рыхтуюцца нейкія мерапрыемствы з боку яго вучняў у тым ліку і Вас? Што гэта будуць за мерапрыемствы?
Я.С.:
Да, 18 лютага 2008 года спаўняецца 100 год Яўгену ПятровічуПулхаву. Гэта быў цудоўны педагог, выдатны Настаўнік, сустрэча з якім стала для мяне лёсавызначальнай. Некалькі яго вучняў, якія самі сябе назвалі “лепшымі” і добра карыстаюцца ўсё жыццё імём Пулхава (“прыхватызавалі”) спрабуюць арганізаваць выставу. А па зацверджаным выканкамам плане пройдуць публікацыі ў мясцовых медыях, на базе адной са школ пройдуць прысвечаныя Настаўніку ” Педагагічныя чытаньні” аб педагогіцы мастацтва.

- У 2008 годзе роўна 20 год, як ў г. Пінску адкрылася школа мастацтваў. Безумоўна, што гэта тая падзея, якая ўвайшла ў гісторыю Пінска, як і тое, што Вы былі арганізатарам і першым дырэктарам Што б Вы нам маглі паведаміць з гісторыіі яе стварэння і дзейнасці.
Я.С.:
Калі канкрэтна па гісторыі, то стварыць школу выяўленчага мастацтва ў Пінску была мая ідэя, якую я прапанаваў адміністрацыі горада. Яны яе падтрымалі, а ў той час я жыў і працаваў на поўначы. Гарадская ўлада Пінска запрасіла мяне, каб я арганізаваў школу, бо гэта ж мая ідэя і трэба яе ажыццяўляць. З гэтага ўсё пачыналася. Будынак далі, але што рабілася ў будынку тут нават жахліва ўспамінаць. Усё пабітае, шкло пабітае, паталок цячэ, падлога нейкая гнілая і і шмат іншага. Але ўсе гэтыя праблемы былі пераадоленыя і ў 1988 годзе школа выяўленчага мастацтва г. Пінска пачала сваю працу. Шмат добрых успамінаў у мяне засталося з таго часу. Больш за ўсё ўспамінаю вучняў. Калі я быў дырэктарам, то на руках у мяне быў спіс, хто і дзе навучаецца з нашых выпуснікоў. Адзначу, што 46 вучняў у мой момант кіраўніцтва школай навучаліся ва ўстановах мастацкай адукацыі, і шмат хто з іх звязаў свае жыццё з выяўленчым мастацтвам. Калі прыйшла новая ўлада, то я стаў для іх непажаданаю асобай, ды і школа моцна стаяла на рэйках. У 1997 годзе мяне па палітычных матывах звалняюць з пасады дырэктара і я пакінуў школу. Тыя людзі якія гэта зрабілі любяць прыйсці на гатовае і як паказвае гісторыя, то пасля зруйнаваць гэтае ж гатовае. На сёняшні дзень ніхто не ведае перспектывы школы, бо ніхто гэтым не займаецца, ніхто ня глядзіць далей аднаго дня . А перспектыва развіцця школы была вельмі моцная.
Што датычыцца самой даты – 20 год, то думаю, што ў духоўным жыцці кіраўніцтва нашага горада і “дзеячаў мастацтва” горада існаванне школы нічога не змяніла.
Бо, напрыклад, узяць палац Бутрымовіча. Што там робіцца! Робяць чарговы палац шлюбу! Навошта? Дамы шлюбу ствараліся бальшавікамі, каб правесці абрад абрання шлюбам, бо цэркві яны закрылі. Зараз жа царква не забаронена, адчыненая для людзей. Магчыма, для атэістаў ім палац? Тым больш, калі пад гэта аддаюць такі гістарычны будынак, як палац Бутрымовіча. Улады абяцаюць, што там будзе пакой, дзе змясцяць гісторыю палаца, магчыма, яны гэта зробяць, але плошча пад гістарычны пакой меншы за пакой нявесты. Тут няма чаго і казаць... Гэта ёсць працяг палітыкі вынішчэння беларускай культуры, беларускай гісторыі.
Толькі мы губляем такі гістарычны скарб! Бо з гэтым палачам звязаныя такія прозвішчы як Орда, Скірмунт, Бутрымовіч, Радзівіл, Панятоўскія... Без гэтых імёнаў уявіць гісторыю Беларусі немагчыма. Дэкларуючы захаванне спадчыны, развіццё турыстычнай інфраструктуры (бо модна), замест таго, каб ахоўваць нашу культуру, гісторыю яны робяць чарговы Дом шлюбу!

Яўген Сяргеевіч, вы чалавек творчы, грамадскі ці згодны Вы з думкай, што з адыходам у іншы свет чалавека забываюцьа, што менавіта творчых людзей гэта не палохае?
Я.С.:
Не магу нешта адказаць пра тое, ці палохае яна. Але есць іншае – жах не паспець зрабіць заплянаванае, задуманае! Я ведаю, што мае мастацтва будзе жыць пасля мяне і гэта мяне натхняе, а калі б я не быў упэўнены, што мае мастацтва будзе жыць, то і не працаваў бы.

- Ёсць меркаванне, што людзі творчыя, а асобна мастакі нейкія дзіўныя, што яны жывуць у сваім сусвеце. Вы з гэтым згодны?
Я.С.:
Я лічу, што ў кожнага чалавека існуе свой духоўны сусвет, але ў кагосьці ён можа быць як капейка, а ў іншага - гэта цэлы акіян. У розных асоб па рознаму. У людзей творчых, у людзей, якія займаюцца самаадукацыяй ён, безумоўна, глыбокі. На конт “дзіўнасці” мастакоў адкажу так, што гэта бальшавіцкая прапаганда супраць творчых асоб, якія вельмі палохаліся той моцнай духоўнасці, і, як вынік, знішчэнне фізычнае (1937 г., Курапаты, Трасцянец, Лошыцкі Яр і г.д.) Толькі вось гэтым усем яны не забілі мастацтва, бо гэта немагчыма.

- Яўген Сяргеевіч, вы прайшлі ўжо даволі вялікі жыццёвы і творчы шлях. Можа Вы шкадуеце аб нечым, можа Вы лічыце, што дзесьці зрабілі памылку?
Я.С.:
Памылак шмат, памылкі ў кожнага. Але ж дзякуючы ім мы вучымся, мы больш так не зробім, мы больш напрыклад не пойдзем тым шляхам. Канешне, адкрываць таямніцу сваіх памылак я не збіраюся. Але адзначу, што яны ёсць, але толькі дапамагаюць.

- Калі ласка, Вы маглі б падзяліцца са сваімі творчымі планамі на бліжайшы час? Ці можа гэта таямніца?!
Я.С.:
Безумоўна, бо з гэтага я таямніцу не раблю! Зараз рыхтуюся да сваёй выставы ў Палацы мастацтваў, яна пройдзе 6 лютага 2008 года. Гэта вельмі значная падзея ў маім жыцці,. На выставу я запрасіў сваіх сяброў. Таксама атрымаў запрашэнне правесці выставу ў Ню-Йорку. Дакладна ведаю, што правяду выставы ў Францыі і іншых краінах Еўропы.
Зараз набліжаецца вясна і лета, а для мяне гэта той час, калі вельмі шмат мастакоўскай працы.

-Яўген Сяргеевіч, выяўленчае мастацтва Беларусі пачынаючы з 19 стг. пачало моцна развівацца. Тыя часы нам далі такіх знакамітых мастакоў: Напалеон Орда, Аляшкевіч, Хруцкі, Язэп Драздовіч і інш. Дык з чым выяўленчае мастацтва Беларусі ўвайшло ў ХХІ стаг.?
Я.С.:
Беларускае выяўленчае мастацтва мае пад сабой моцную глебу! Гэта – Беларуская Нацыянальная Ідэя. Гэтая глеба фарміравалася дзесяцігоддзямі, папярэднімі пакаленнямі беларусаў. Гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі напоўнена выбітнымі імёнамі мастакоў, творамі без якіх ужо нельга ўявіць гісторыю мастацтва. Колькі маладых, таленавітых мастакоў з’явіліся, колькі маладых талентаў! Калі глядзіш на гэта, то разумееш, што моцная сіла за маладымі! Беларускае нацыянальнае мастацтва зараз амаль дзейнічае ў падполлі, але ў такім становішчы з’яўляюцца новыя творы, ідэі і ў хуткім часе усё гэта выйдзе

- Яўген Сяргеявіч, якое будзе Вашае слова да моладзі, да грамадзян Беларусі.
Я.С.:
Звяртаючыся да маладога беларуса я кажу, што будучае за вамі, што вы абавязаны знайсці, прынікнуць да сваіх каранёў і гэта надасць Вам моцы змагацца за незалежнасць. Я мару і веру ў тое, што нашая Беларусь будзе вольнай, што Беларусь стане краінай, дзе грамадзяне будуць не простым натоўпам, а сапраўднымі людзьмі якія маюць годнасць. Усё залежыць толькі ад нас! Мы вырашым свой лёс калі кожны з нас абярэ шлях да Беларусі!

Зміцер КІСЕЛЬ (Вацлаў Паспаліты)

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY