Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Слуцкія паясы з Расіі
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Слуцкія паясы з Расіі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

У Беларусі можа быць арганізаваная экспазыцыя слуцкіх паясоў,
што знаходзяцца ў Расіі

Старшыня галоўнага кантрольнага ведамства Расіі Сяргей Сцяпашын паабяцаў садзеянне ў экспанаванні ў Беларусі слуцкіх паясоў, якіх у РФ сёння знаходзіцца больш за сорак (па іншых звестках - больш за сто).

У гутарцы з журналістамі ён заявіў, што абяцаў дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі перамовіцца з кіраўніком Федэральнага агенцтва па культуры і кінематаграфіі Міхалам Швыдкім і Міністрам культуры Аляксандрам Сакаловым аб правядзенні перамоў па арганізацыі адмысловай выставы ў Беларусі. Як адзначыў Сцяпашын, у далейшым можна падумаць і аб арэндзе, для таго, каб слуцкія паясы пастаянна экспанаваліся ў Беларусі. У Расіі ж паясы, вывезеныя з беларускай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзяцца ў заказніках і практычна не экспануюцца.

"За рашэнне не ручаюся, але тое, што пытанне пастараюся давесці да лагічнага канца, я абяцаю", - заявіў С.Сцяпашын.

Варта адзначыць, што ткацкія вырабы беларускіх майстроў - слуцкія паясы - з'яўляюцца нацыянальным набыткам Беларусі, аднак у краіне іх налічваюцца адзінкі. Знакамітая майстэрня па вытворчасці тканіны па персідскіх тэхналогіях (персіярня) у Нясвіжы, перанесеная пазней у Слуцк, была створаная ў першай палове XVIII стагоддзя па ініцыятыве Міхала Казіміра Радзівіла "Рыбанькі". Паясы сімвалізавалі высакароднае паходжанне, статут і высокае сацыяльнае становішча вяльможы, таму ў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі слуцкія паясы былі абавязковай часткай мужчынскага арыстакратычнага гарнітура.

P.S. Калі атрымаецца, то будзе зусім не блага, улічваючы, што вяртаць слуцкія паясы на радзіму назаўсёды Расія не збіраецца.

Алена САВЕНЯ

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY