Калдычэўскае возера знаходзіцца на адлегласці ў 16 кіламетраў на поўнач ад горада Баранавічы. Калісьці гэтае возера разлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Медзяневічы, Войкавічы, Арабаўшчына і забяспечвала жыццё яшчэ 8-9 тысяч год таму. Тут у паўднёва-заходняй частцы поймы, каля вёскі Войкавічы, знойдзена паселішча свідэрскай культуры, жыхары якога займаліся паляваннем і збіральніцтвам, будавалі часовыя сховішчы, часта мігравалі за сваёй здабычай, у асноўным аленямі.
Зараз возера ўяўляе сумнае відовішча. Яно стала мелкаводным, вада нізкай якасці. У выніку асушальнай меліярацыі, якая пачалася ў 1976 годзе, адбылося значнае скарачэнне плошчы возера. У многіх энцыклапедычных даведніках можна прачытаць, што рака Шчара пачынаецца з Калдычэўскага возера. Не верце гэтаму. Рака ў наш час пачынаецца з асушальных каналаў на тэррыторыі былога Карыцінскага балота, дзе зараз інтэнсіўна здабываюць торф.
Тэрыторыя вакол возера багата сваёй гісторыяй. У Завосьсі нарадзіўся Адам Міцкевіч, славуты славянскі паэт, які ў сваіх творах адлюстроўваў і наваколлі Калдычэва. Сябар Адама, Ян Чачот на падставе народных казанняў стварыў баладу «Калдычэўскі шчупак».
У Першую сусветную вайну ў раёне возера прайшла адный з самых крывавых і жорсткіх бітваў гэтай вайны. 20 чэрвеня 1916 года пачалася Баранавіцкая ваенная аперацыя, калі пяць рускіх дывізій імкнуліся зламаць лінію нямецкіх умацаванняў. Атакі рускіх войскаў працягваліся амаль тыдзень, але скончыліся няўдачай. Крывавым вынікам Баранавіцкай ваеннай аперацыі 1916 года сталі 60 тысяч параненых і 40 тысяч забітых салдат і афіцэраў.
Другая сусветная вайна таксама пакінула свае сляды на берагах Калдычэўскага возера. На месцы былой сядзібы Шалевічаў на ўскрайку вёскі Калдычэва нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі канцэнтрацыйны лагер, у якім загінула больш за 22 тысячы вязняў. Некалькі пахаванняў, у тым ліку месца растрэлу двух цыганскіх табараў, знайшлі некалькі гадоў таму паміж вёскамі Калдычэва і Міхнаўшчына. У 2007 годзе тут адкрылі мемарыял.
На берегах возера захавалася шмат помнікаў ваеннай гісторыі. У 1920-1930-я гады ўздоўж Шчары праходзіла лінія ўмацаванняў польскай арміі. Усяго у 1929-1939 гадах на паўднёвым і заходнім беразе Калдычэўскага возера было пабудавана 5 дотаў, якія павінны былі забяспечваць абарону ад наступаючай савецкай арміі па лініі шырынёй да 2 км кожны. Самаму возеру таксама адводзілася абарончая роля. Перакрываннем рекі Шчара каля Торчыц планавалася стварыць велізарны водны разліў, цяжкапераадольваемы для тэхнікі. Дакуметы сведчаць, што пры наступе ў верасні 1939 года гэтыя доты маўчалі.
На ўзвышшы, сярод леса паміж Войкавічамі і Арабаўшчынай знаходзіцца яшчэ адзін цікавы аб'ект – абеліск «Тры крыжы». На пастаменце вышынёй каля 4 метраў узвышаецца камены арол і тры крыжы. Аўтар і дата пабудовы абеліска невядомы. Найбольш верагодна, што яго ўзвялі польскія ўлады ў час пабудовы лініі абароны «Верхняя Шчара», а крыжы з'яўляюцца сімвалам трох паходаў польскай арміі на ўсход. На франтальнай паверхні абеліска бачны месцы прымацавання незахаваўшыхся металічных мячоў, а на бакавых паверхнях – адбіткі тэкста.
Уладзімір Зуеў
Аляксандр Сазонаў
Аляксандр Валец
(г. Баранавічы) Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |