У 2008 годзе з'явяцца манеты, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча Зацверджаны пералік помных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія плануюцца да выпуску ў 2008 годзе, паведамляе Кіраўніцтва інфармацыі Нацбанка Беларусі. Свет пабачаць помныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння вывыбітнага скульптара Беларусі Заіра Азгура и 200-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, знакамітага беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Серыя "Святы і абрады беларусаў" будзе працягнута выпускам помных манет "Дзяды". У серыі "Заказнікі Беларусі" плануецца адбіць помныя манеты, прысвечаныя рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку "Ліпічанская пушча", у серыі "Сямейныя традыцыі славян" – помныя манеты "Наваселле" і "Хрэсьбіны", у серыі "Беларускія народныя легенды" – помныя манеты "Легенда пра зязюлю". Штогадовы выпуск помных манет серыі "Птушка года" папоўніць вялікая белая чапля. Менавіта яна вызначана грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" як птушка года ў Беларусі ў 2008 годзе. В межах манетнай праграмы, прынятай на 15-ым паседжанні Савета кіраўнікоў цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў – удзельніц ЕўрАзЭС, намечаны выпуск помнай манеты новай серыі "Сталіцы краін ЕўрАзЭС", прысвечанай г. Мінску. Алена САВЕНЯ Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |