Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Нашая гісторыя для "Цёплага дому"
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Нашая гісторыя для "Цёплага дому" Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

Сацыялізацыя гісторыі

17 лістапада 2007 года ў Мінскім Палацы Дзяцей і Моладзі, што на Камсамольскім возеры, адбылася дабрачынная вечарына для "Цёплага дому" - суполкі дзетак з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў.

Гэтая вечарына выбівалася з шэрагу  так распаўсюджаных сённяшнім днём дабрачынных мерапрыемстваў, бо мела гістарычную тэматыку. Прынамсі, як і ўсё, што робіць МГА "Гісторыка". Бо веданне ўласнай гісторыі - неабходны падмурак фармавання сапраўднай асобы. Акрамя таго, жывая, творча асэнсаваная гісторыя - куды цікавейшая за сухія словы праграмных падручнікаў...

Незвычайны фармат імпрэзы, вядома, паўплываў і на падрыхтоўку. Часам здавалася, што мы спрабуем спалучыць неспалучальнае. Але трэба было ўлічыць усё: пажаданні рэжысёра, гістарычную праўдзівасць, асаблівасці аўдыторыі - нашых маленькіх і крыху больш сталых гледачоў.

На жаль, пачатак мерапрыемства прыйшлося перанесці на сорак хвілінаў - машына, што мусіла прывезці галоўную вядоўцу, ніяк не магла адшукаць яе дом. Дамы ў новых мікрараёнах, як гэта водзяцца, падобныя адзін да аднога больш за блізнятаў. Але спазненне не перашкодзіла Эве бліскуча правесці імпрэзу ад пачатку да канца. Яе бліскучыя вочы, здавалася, выпраменьвалі радасць, што не магло не перадацца ўсім, хто глядзеў на яе.

Аднак яшчэ болей радасці і шчырага захаплення прынес гледачам тэатр старадаўняй культуры "Яварына". Ён ужо некалькі гадоў запар удзельнічае ў падобных імпрэзах падчас сярэднявечных фэстаў у Польшчы, але ў першыню рабіў нешта падобнае ў Беларусі. Польскі досвед быў вельмі карысным: гледачы і нават самі ўдзельнікі вечарыны некалькі разоў не вытрымлівалі - ды наўпрост далучаліся да танцаў "Яварыны". Акрамя танцаў надта зацікавіў гледачоў запрошаны "Яварынаю" рыцар Ордэна Паўночнага Храма.

Але скажыце, як можна казаць пра гісторыю - і не згадаць батлейкі? Батлейка - самабытны беларускі тэатр з лялькамі Анёлаў, Ірада, Чарцей, Жаўнера, Казы, Бабці, Мужыка і каляднай казкай. Цікаўныя гледачы шчыльна абступілі батлейку, а шаноўны батлеяр - пан Скіргайла - больш за паўгадзіны трымаў увагу гледачоў на падзеях, што адбываліся ў нетрах чароўнай скрыні.

І шыкоўным заканчэннем імпрэзы быў прыгожа накрыты стол: свежая садавіна, пахкая гарбата і  найсмачнейшы фірмовы яблычны пірог з страўні "Камяніца" (за што мы шчыра дзякуем Алегу Валянцінавічу, гаспадару "Камяніцы").

Узрушаныя і шчаслівыя разыходзіліся дзеці пасля імпрэзы. Кожны з іх забіраў з сабою кавалачак гісторыі -  прыгожую размалёўку з гербамі беларускіх гарадоў, што адмыслова для іх была выдадзеная МГА "Гісторыка". Цяпер мы заўжды будзем разам!

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY