Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Да 64-х угодкаў страты праф. В.Іваноўскага
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Да 64-х угодкаў страты праф. В.Іваноўскага Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1
ГоршаяЛепшая 

МЫ ПАМЯТАЕМ!

Калі ў  суботу, 8 снежня 2007, мы звыклай дарогаю падняліся да касцёла Ўздзвіжання Святога Крыжа, што на Кальварыі, магіла Вацлава Іваноўскага ўжо была чыста прыбраная, каля помніка стаялі памінальныя свечкі і ляжалі свежыя гваздзікі - белыя, чырвоныя і зноўку белыя. Беларусь - памятае.

Прафесар Іваноўскі жыў дзеля Беларусі і памер дзеля яе - дзеля кожнага з нас. І таму сёння працягвае жыць. У нашых думках, у нашых сэрцах, у нашай справе.

Нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі ў фальварку Лябёдка, побач з вёскай Васілішкі Шчучынскага раёну Гродзенскай вобласці.  Далей - класічная гімназія ў Варшаве, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, палітэхнічны інстытут у Мюнхіне... Як і кожны адукаваны чалавек, ён не мог застацца абыякавым да ўсіх тых падзеяў, што разгортваліся ў свеце на пачатку ХХ стагоддзя. Яшчэ студэнтам ён утварае нелегальную Беларускую рэвалюцыйную партыю, увайшоў у склад Беларускай сацыялістычнай грамады, пачаў займацца выдавецкай дзейнасцю. І на гэтай ніве меў плён не меншы, чым у навуцы. З ягонаю дапамогаю кніжкі беларускіх пісьменнікаў, лацінкаю і кірыліцай, выходзілі ў Варшаве, Пецярбургу, Вільні.

Яго марай была незалежная Беларусь. Кожны раз, як толькі з'яўлялася кольвек якая надзея на здзяйсненне гэтай мары, Вацлаў Іваноўскі не бег падалей ад хаосу і руйнаванняў, што неслі то адныя, то другія салдаты на нашую зямлю, але рашуча кідаўся ў гушчу падзеяў. У самыя цяжкія часы - ён быў з Беларуссю. Так было ў 1918, 1920, 1941...

Вядома, што ў вачах тых, хто не пакідаў на мапе свету месца для для нашай дзяржавы, такая адданасць свайму народу не магла заставацца незаўважнай. 6 снежня 1943 года на жыццё Вацлава Іваноўскага быў здзейснены замах. На наступны дзень 63-гадовы прафесар памёр. Па сёння няма дакладных звестак, кім былі забойцы спадара Іваноўскага. Найбольш імаверна, што з прычыны яго фармальнага супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі, але плённай падпольнай дзейнасці па задзіночанню сапраўднай беларускай арміі і інтэлігенцыі, новы рэйхскамісар Беларусі  генерал-лейтэнант паліцыі фон Готберг, калі наўпрост і не спрычыніўся да самаго замаху, то зрабіў усё магчымае, каб не аказаць параненаму належную медыцынскую дапамогу.

Доўгі час месца пахавання Вацлава Іваноўскага заставалася занядбаным, хоць і знаходзілася ў самым цэнтры Менску. Бо маючы ганебны ярлык калабарацыяніста (дарма, што ён прыкладаў усе намаганні для ратавання габрэяў і ўсіх сваіх суайчыннікаў), не прыходзілася разлічваць нават на просты крыж з прозвішчам. Але людзі не забыліся на яго магілу. На пачатку 90-х - з'явіўся дубовы крыж. Крыху пазней - помны знак, усталяваны намаганнямі ў тым ліку і сябраў нашай арганізацыі. Мінулым жа годам мы змаглі паставіць сапраўдны гранітны помнік.

І сёння, ў 64-ю гадавіну смерці выдатнага дзеяча навукі, культуры, палітыкі - змагара за волю і долю беларускага народу, ля гэтага помніка ляжаць жывыя кветкі і гараць свечкі. Мы таксама паставілі побач тыя, што прынеслі з сабою. Няхай ў гэтую снежаньскую раніцу яны гараць разам. Як нязгаснае полымя сэрцаў, што дбаюць пра незалежную Беларусь.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY