|
Вясёлы, цікавы і сытны адпачынак..!
У сонечную суботу, 29 верасня, пакуль яшчэ было добрае надвор’е, пакуль на Беларусь не накінуліся дажджы і смутак, сябры “Гісторыкі” вырашылі не губляць час і выбрацца на “карпаратыўны” адпачынак. Месца было абрана добрае – Ракаў.
У складзе 13 чалавек мы бавілі час ў ляску ў добрай кампаніі, вясёла і разам з шашлыком. Нягледзячы на тое, што ў нас не атрымалася трапіць у сядзібу-музей братоў Янушкевічаў, мы зладзілі вольную выправу ў мястэчка, пакуль на гарачых вуголлях гатаваўся шашлык і смачная кілбаска.
Пасля мы вырашылі паспрабаваць намаляваць сцяг арганізацыі, але ж анічога не атрымалася…
Нашаму добраму і вясёламу настрою не перашкаджаў нават дробненькі дожджык, які некалькі разоў пачынаўся і заканчваўся. Каля вогнішча было цёпла.., суха.., утульна…
Як падыходзіў вечар, дык мы вырашылі пагуляць у гульню, якая вядома як “кракадыл”.
Усё разам атрымалася вясёла, цікава, сытна і кожны павёз з сабою ў Мінск крэатыўны настрой, які яскрава праяўляўся ў аўтобусе, што вёз нас да душа…
Kandratowic Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |