Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны arrow Новае arrow Прыборка ў Лошыцы і рэжысэр Тадароўскі
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Прыборка ў Лошыцы і рэжысэр Тадароўскі Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

26 траўня ладзілася прыборка на тэрыторыі колішняй Лошыцкай сядзібы князёў Любамірскіх ў прыбудове да броварскага дому 1896 году.

Гісторыя прыбудовы наступная. Яна была пабудаваная ў 30-х гг. Напачатку выкрыстоўвалася, як сталоўка, потым ператварылася ў жылы дом. Апошнім часам насельнікамі закінутай прыбудовы былі адно бамжы. Яны і давялі да пажару ў верасьні 2006 г. Пажар выпаліў увесь другі паверх, што прымусіла выехаць і жыхароў суседняга броварнага дому. Прыбудова зь цікавымі з архітэктурнага погляду контрфорсамі, ня толькі была моцна пашкожданая полымем, а шчэ ператварылася ў сьметніцу.

І тым ня менш, яна вартая аднаўленьня, бо ўсё, збудаванае да сярэдзіны 60-х (да масавага прымяненьня тыповых архітэктурных рашэньняў), мае свае адметнасьці і гістарычную вартасьць. Функцыянальнае значэньне будынку можа мяняцца з часам, але ягоныя архітэктуныя адметнасьці мусяць захоўвацца і ахоўвацца дзяржавай.
Таму блізу дзесяці сябраў і прыхільнікаў МГА “Гісторыка” пры дапамозе Інстытуту бульбаводзтва, які адказвае за азначаныя будынкі і прадаставіў самазвал дзеля вывазу сьмецьця, напрацягу чатырох гадзінаў займаліся разчысткай пагарэлых завалаў. Самазвал быў запоўнены да верху.
І тут мы даведаліся пра нечаканую акалічнасьць. Справа ў тым, што побач нейкія людзі ўзводзілі незразумелую пабудову дзіўнай канструкцыі. Дык ужо перад нашым сыходам яны падыйшлі і папрасілі ня вельмі моцна разграбаць той завал. Як яны патлумачылі, на гэтым месцы плянуецца здымаць фільм рэжысэра Тадароўскага, прысьвечаны першым паваенным дням. І спаленая пабудова вельмі пасуе на натурныя здымкі тых часоў. Вось такая культурніцкая значнасьць...

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY