Мiсiя МГА „Гiсторыка“:
Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Сапраўдны баль з касцюмамі і танцамі падараваў сваім наведвальнікам музей Ваньковічаў ў мінулую нядзелю 13 траўня. Падставай для правядзення такога шыкоўнага мерапрыемства стаў Дзень нараджэння вядомага беларускага мастака ХІХ стагоддзя Валенція Ваньковіча. Пэндзлю таленавітага мастака належаць партрэты такіх яго сучаснікаў як Адам Міцкевіч, А. Пушкін, П. Вяземскі, В. Жукоўскі.
За 7 год свайго існавання, а музей быў адчынены да 200-годдзя мастака, мерапрыества такога кшталту праводзіцца ўпершыню. Стагоддзе таму святочныя вечары звычайна распачыналіся ігрой на раялі, на імправізаваным балі вырашылі не адыходзіць ад традыцый і стары раяль – экспанат музея - здолеў атрымаць новае жыццё, на ім выконваліся творы Ліста.
Наступным нумарам, як вы маглі здагадацца, сталі оперныя арыі. Удзельнікі моладзевага праекта “Маладыя галасы”, студэнты Беларускай Акадэміі Музыкі, праспявалі арыі з опер Моцарта “Вяселле Фігара” і “Чароўная флейта”. Ну а які ж баль без танцаў? Станчыць паланэз, мазурку і вальс маглі ўсе жадаючыя, для іх быў праведзены майстр-клас.
А таксама удзельнікі даведаліся гістарычную інфармацыю пра бальную культуру 19-га ст., пра мову веераў і паслухалі цудоўныя вершы пра жыцьцё шляхты ў 19-м ст.
Першы баль удаўся, наступны раз музей Ваньковічаў запрашае ўсіх на сустрэчу ў стылі ХІХ ст. увосень.
Алеся Чумакова