Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны arrow Магілёў arrow Ад цунамі ў Магілёве загінула каля 2000 чалавек
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Ад цунамі ў Магілёве загінула каля 2000 чалавек Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 
10 красавіка у Магілёве моладзь адзначыла гадавіну трагедыі на р. Дубравенка. Збор удзельнікаў быў прызначаны каля галоўнага корпуса БРУ. Сабралося каля 40 чалавек, у асноўным студэнты універсітэта. Потым маладыя людзі прайшліся з кветкамі па вуліцах горада да наберажнай ракі, дзе ўсклалі кветкі ў знак памяці ахвярам трагедыі. Акцыя вызвала цікавасць у мінакоў. Многія пыталіся, што гэта адбываецца і чаму прысвечана.
Трагедыя на р. Дубравенка адбылася у 1942, калі ад паводкі на рацэ загінула каля 2 000 чалавек.

Першапачаткова вал вады з ільдзінамі дасягаў 15 метраў. Ён змятаў усё на сваім шляху, а над горадам стаяў страшэнны вэрхал. Каламутны струмень запаланіў усю пойму Дубравенкі. Людзей, стрэхі хат, сцены, дрэвы і мэблю несла плыняй у Дняпро. Каля берагоў людзям кідалі вяроўкі, іншай мажлівасці ім дапамагчы не было. Праз 20 хвілін усё сціхла.
Існуе шмат версій узнікнення паводкі. Але архіўныя матэрыялы дазваляюць стварыць карціну драматычнага здарэння.
Пад чыгункай Быхаўскага напрамку рачулка Дубравенка была закаваная ў жалезабетонную трубу. Пры адыходзе з Магілёва яе падарвалі чырвонаармейцы. І як вынік з’явілася імправізаваная запруда і вялікая сажалка. Узнікла пагроза сур’ёзнага павадку. Але акупацыйныя ўлады зацягнулі перамовы наконт правядзення работ. Да вясны 42-га году сажалка ператварылася ўжо ў вялікае возера, якое пастаянна пагражала прарваць запруду.
Першым шквалам вады змыла падрыўнікоў, якія былі на насыпу чыгуначнага шляху. Цунамі зрэзала два каменныя масткі праз Дубравенку, разбурыла сетку выдаправоду, знесла жылыя памяшканні з усёй Дуравенскай вуліцы і затапіла лазню з людзьмі. Яна знішчыла увесь Быхаўскі кірмаш разам з гандлярамі, пакупнікамі й прылаўкамі. Горад застаўся без электрычнасці і вады, спыніўся чыгуначны рух у заходнім кірунку.
У.І Данілаў жыў за паўкіламетры ад Дубравенкі. Ён палічыў, што вада да іх не дойдзе, і памыліўся. Суседка Данілава апынулася зачыненай у хаце, бо напор вады моцна ўтрымліваў дзверы. Бедная кабета высадзіла шыбу са шклом і загаласіла: “Ратуйце!” Яе муж быў побач. Ён ўжо распрануўся, каб нырнуць у ваду і выцягнуць сваю жонку, але мужчыны яго не пусцілі: “Вада ледзяная. Ты нічога не зробіш і сам загінеш.” Усе бачылі, як небарака стаяла, высунуўшыся з вакна, але хутка не вытрымала і ўпала.
Калі вада сышла, улады нават не сталі падлічваць колькасць ахвяр. Але для ўліку матэрыяльных стратаў стварылі спецыяльную камісію. Таму на сёння дакладна вядома лічба парушаных будынкаў – 129. У тым ліку затапленнем была знішчаная старадаўняя сінагога, якую распісваў яшчэ прадзед Марка Шагала.
Арганізатары акцыі Філасофскі Клуб кафедры “Гуманітарныя дысцыпліны”, кіраўнік А. Бацюкоў.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY