|
20 студзеня ў суботу споўнілася 115 год аднаму з найвыдатнейшых грамадска-палітычных дзеячаў, заснавальніку на Беларусі сацыял-дэмакратычнага руху, мовазнаўцу
Браніславу Адамавічу Тарашкевічу.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і
20 студзеня 1892 года ў в.Мацюлішкі Віленскага павета. Дзяцінства Браніслава прайшло ў цяжкай рабоце з родзічамі. Даць якасную адукацыю бацькі былі не здольны, таму Браніслаў Адамавіч сам зарабляе грошы на падручнікі і паступае ў гімназію, дзе з 4-га курса пачынае вучыць іншых дзяцей грамаце, тым самым зарабляя сябе на жыццё і вучобу. Скончыў гімназію выдатна. У пачатку 1910 года пачынае пісаць артыкулы ў “Нашу Ніву”, дзе яго матэрыялы без усілякіх праблем друкуюцца, тым самым зноў атрымлівае месца для зарабку. Працягвае вучобу. Атрымлівае вышэйшую адукацыю мовазнаўца, настаўніка.
З 1916 года Браніслаў Тарашкевіч пачынае актыўную асветніцкую дзейнасць. Працуе настаўнікам, у ліпені 1918 года назначаны на пасаду дырэктара Віленскай гімназіі, а таксама ў 1918 годзе выходзіць яго распрацаваная “Беларуская граматыка для школ”, якая была прызнана Міністэрствам асветы БНР за навучальны падручнік для дзяцей і набыла дзяржаўны статус.
Браніслаў Тарашкевіч вельмі цяжка перажыў часы станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Прыняў актыўны ўдзел у абвяшчэнні ад 25 сакавіка Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля падзення БНР у студзені 1919 года стае ў апазіцыю новаму ўраду, бачыўшы яго адмоўныя рысы да патрэб беларусаў. Жорсткія налогі, харчазвёрстка, руйнаванне храмаў і касцёлаў, высылка простага люду за Урал прымусіла Тарашкевіча выказаць свае меркаванне на гэтыя падзеі.
18 сакавіка 1921 года землі Беларусі падзеляны паміж Польшчай і РСФСР. Беларусь пад РСФСР была прызнана БССР, але шчасця ад Саветаў не дачакаўся беларус. Беларусы якія апынуліся пад Польшчай таксама адчулі цяжэр няволі, але прынялі актыўны удзел у грамадскай дзейнасці.
У пачатку 1922 Браніслаў Тарашкевіч з радэкальна настроінымі дзеячамі БНР выступілі за стварэнне Беларускай улады ў межах Заходняй Беларусі. Патрабаванне было выканана. Варшава стварыла Беларускі Польскі Клуб. БПК стаў прэдстаўніцкай палатай у сойме Польшчы. У якасці апазіцыі Польскаму сойму Тарашкевіч стварае Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (БСДП) у ЦК якой увайшлі А.Луцкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі. Тарашкевіч абраны дэпутатам БПК.
У чэрвіне 1925 года дэпутат Браніслаў Тарашкевіч стварае Беларускую сялянска-рабочую грамаду БСРГ, якая стала моцным сацыял-дэмакратычным рухам за ўсю гісторыю Беларусі. За некалькі месяцаў яе склад налічваў 120 тысяч беларусаў, БСРГ стала моцным апазіцыйным цэнтрам для Польшчы і амаль пачала кантроль на землях Заходняй Беларусі. На яе базе ўзнікла Таварыства Беларускай Школы, Беларуская Сувязь Стутэнтаў, выдавалася 4 газеты і адзіны часопіс. Тарашкевіч стварыў сацыял-дэмакратычны рух Заходняй Беларусі і разгарнуў да небывалых памераў. Асноўныя гарадскія суполкі БСРГ узніклі ў Гродні, Лідзе, Вільні, Брэсту, Беластоку, Пінску і Баранавічах. Кожны месяц за кратамі апыняліся ля 1 тысячы сяброў БСРГ, але гэта не спыняла рост аўтарытата партыі. Браніслаў Тарашкевіч заявіў у сойме Польшчы, што яго партыя вядзе змаганне супраць дыктату Пілсудскага, супраць узурпацыі зямель Беларусі, за абарону мовы, гісторыі, культуры, народных патрэб і пабудову дэмакратычнай Беларусі ўз’яднанні з БССР, але вяртанне прынятай у лістападзе 1918 года Канстытуцыі БНР. Гэта была вельмі рашучая і радыкальная заява, якая паўплывала на арышт Тарашкевіча, які цягнуўся 2 гады. БСРГ не змяніла свайго лідэра, а часова абрала выконваючага абавязкі старшані Антона Луцкевіча і С.Рак-Міхайлоўскага. З 1925 па 1930 год гэта пік сацыял-дэмакратыі пад началам Браніслава Тарашкевіча. Справа дайшла да таго, што этнічныя палякі падтрымлівалі і выходзілі на мітынг пад лозунгамі і штандартамі БСРГ, таму ў 1930 годзе тыран Пілсудскі быў вымушаны распусціць Польскі парламент!
У 1932 годзе Браніслава Адамавіча зноў арыштавалі, а ў 1933 перадалі ў абмен палітвязнямі ў СССР. Гэта быў смяротны прысуд. Органы НКУС працавалі вельмі якасна, таму адбыўся арышт бальшавікамі, абвінавачванне, як вораг народа. Расстрэляны ў 1938 годзе ў Курапатах. Браніслаў Тарашкевіч пражыў усяго 46 гадоў, але пералік яго спраў дзеля Беларусі немагчыма выказаць за адзіны раз, а колькі ён мог яшчэ зрабіць..... Ракавымі сталі ягоныя словы для ўсех сыноў і пасынкаў Беларусі,якія прагучалі перад расстрэлам: “Мы хацелі быць людзьмі, але нам адмовілі!”
падрыхтаваў Вацлаў Паспаліты
сябра (МГА “Гісторыка”)
Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |