|
Пінская сябрына пасля святаў на справу... |
|
|
|
Яшчэ ў канцы лета 2006 года Пінскія аматары гісторыі паднялі пытанне аб актывізацыі ў сталіцы Палесся суполкі сябраў МГА "Гісторыка", але справа зацягнулася. Толькі ў пачатку снежня 2006 года на другой сустрэчы актыву, што значная частка моладзі за далучэньне да МГА "Гісторыка". Безумоўна, што такому гораду, як славуты і прыгожы Пінск проста неабходны моцны маладзёвы цэнтр для захавання спадчыны і каштоўнасцей мясцін Пінска.
2 студзеня 2007 года Вацлаў Паспаліты падняў зноў пытанне аб актывізацыі ў Пінску МГА "Гісторыка". Яго прапанову прынялі Юрась Ігнатоўскі і Алесь Набярэжны. На 16 студзеня назначаны сход на абгрунтаванне гэтае прапановы. На сёняшні момант бачна, што актыўная частка моладзі імкнецца стварыць у сябе цэнтр, які будзе спрыяць захаванню каштоўнасцей Пінска.
У снежні 2006 года быў створаны інфармацыйны сайт гісторыі Пінска, але зараз ён на перабудове ў сайт Пінскай філіі МГА "Гісторыка". Канешне і адразу бачна, што гэта моцны крок да поўнага станаўлення ад 16 студзеня ў Пінску актыўнай суполкі сябраў МГА "Гісторыка". Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |
comments
Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму... |
Page 1 of 0 ( 0 comments )
Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)