Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны arrow Віцебск arrow Гістарычны цэнтр Віцебска пад пагрозай!
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Гістарычны цэнтр Віцебска пад пагрозай! Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
ГоршаяЛепшая 

Менск, Гародня, цяпер Віцебск...

Магчыма, вы ведаеце, што ў раёне плошчы Свабоды (Парк Фрунзе, на месцы круглага фантана) плануецца пабудаваць забаўляльны цэнтр. Ён будзе ўключаць у сябе рэстарацыі, кавярні, бары.
Але не ўсё так проста, як бы хацелася гэта прадставіць нашым горадабудаўнікам і прадпрамальніку, які і сабраўся ажыццявіць гэты праэкт. 
Справа ў тым, што дадзеная тэрыторыя з'яўляецца гістарычна-каштоўнай для нас. Для ўсіх тых, каму не абыякавая наша гістарычная спадчына.
Чаму нас цікавіць гэта тэрыторыя:
- у парку Фрунзе выяўленыя рэшткі падмуркаў сабора св. Мікалая
- старажытнай забудовы
- рэшткі могілкаў, магчыма сярэдневечных
- рэшткі замкавай сцяны (вядома, што дадзеная тэрыторыя ўваходзіла ў склад Ніжняга замка)
- зніштажэньне зялёнай часткі горада ў выглядзе парка ім.Фрунзе пагоршыць і без таго цяжкую экалагічную сітуацыю.
Плануемая забудова цалкам перакрэслівае ўсе шляхі аднаўлення помнікаў, якія знаходзіліся раней на гэтай тэрыторыі. Мы зацікаўлены ў захаванні гістарычнай планіроўкі горада і культурнага слою, які вар'іруецца тут ад 6 да 10 метраў.
Такім чынам нашыя мэты на дадзены момант:
- Прыпыніць на нейкі тэрмін будоўлю, якая можа вось-вось распачацца (ТДА "ДАН" сканчае падрыхтоўку дакументацыі да першай чаргі будоўлі) На дадзены момант намі складзены зварот, пад якім падпсалася болей за 50 віцебчукоў, у якім мы просім галоўнага архітэктара патлумачыць дадзеную сітуацыю: будоўля ў ахоўнай зоне, ў гістарычным месцы.
- Калі ў нас не атрымаецца прыпыніць хоць на нейкі тэрмін ажыццяўленне гэтага праэкта, то дамагчыся паўнавартасных археалагічных раскопак і даследвання гэтай тэрыторыі прафесійнымі і аб'ектыўнымі спецыялістамі.
- Таксама для нас вельмі важныя меркаванні гісторыкаў, краязнаўцаў Віцебшчыны і меркаваньні простых віцебчукоў. Таму, будзем удзячныя, калі вы раскажаце пра дадзеную сітуацыю сваім родным і сябрам, магчыма, сярод вас ёсць журналісты, якія могуць асвятліць дадзеную сітуацыю ў прэсе.
Будзем радыя любому супрацоўніцтву і дапамозе. Калі вас гэта зацікавіла, то больш падрабязную інфармацыю пра дадзеную сітуацыю можна знайсці ў мяне.
Дзякуй.

З павагай і найлепшымі пажаданнямі,
Таська
09.03.2007

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
« Папяр.   Наст. »

comments

Пакуль ніхто не пракаментаваў - для Вашага каментара запоўніце прыведзеную ніжэй форму...


Page 1 of 0 ( 0 comments )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (аўтарызуйцеся)
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY