|
Вечарына ў Камяніцы сабрала кола сапраўдных аднадумцаў
26 лютага арэол вакол страўні "Камяніца" быў сапраўды гістарычны. У кавярні на Першамайскай сабраліся сябры МГА "Гісторыка" з тым, каб павіншаваць родную арганізацыю і адзін адного з сямігоддзем. Атмасферу свята стваралі музычныя гурты: "Гальярда", "Босае сонца", ZnaROCK, танцавальныя гурты: "Maestat", Gloria d’Amore і іншыя адмыслоўцы ад мастацтва.
У той вечар усе, хто далучыўся да вечарыны, сталі і яе ўдзельнікамі: спевы, карагоды, прагляд цікавых прэзентацый, салодкі пачастунак ад "Камяніцы" – усё, што трэба для вясёлага настрою.
Андрэй Хадановіч, які таксама завітаў на дзень нараджэння, як заўсёды быў непаўторны. Яго вершы і песні адбіваліся не толькі ад сценаў кавярні, але і ад сэрцаў кожнага з прысутных.
А фінальны нумар праграмы - гурт "Босае сонца", як звыкла, расчуліў мужных (а палове на 11-ю вечара) слухачоў. Алесь і Алеся займелі падтрымку ў выглядзе барабаншчыка і загучалі яшчэ больш сакавіта.
Быў на святкаванні, дарэчы, і сп.Эрыксан, кіраўнік прадстаўніцтва Швецыі ў Мінску. Па яго словах, усё было арганізавана досыць цікава.
Будзем спадзявацца, што такія цікавыя дні для МГА "Гісторыка" будуць у 2007 годзе не толькі па святах.
Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |