Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Навіны
А.Дзермант: Літва як імперыя Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1

Развагі наконт Літоўскага імперскага праекту


30 траўня адбылося чарговае паседжанне “Клубу па актуальных пытаннях гісторыі”. Выступоўцам у гэты раз быў сп.Аляксей Дзермант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту філасофіі НАНБ.

У чарговы раз сп. Дзермант раскрыў тэму менавіта навуковым чынам: пачаў з цудоўных ўводзінаў, патлумачыў ідэю “новай імперскай гісторыі”, правеў гістарычныя паралелі, зрабіў высновы. Аўдыторыя была практычна поўнасцю запоўнена.
Але ж так проста выступоўца не сышоў. Быў цэлы шэраг пытанняў наконт ролі беларусаў у “новай імперскай гісторыі”, пытанні звязаныя з тлумачэннем гістарычных падзей і інш. Размова адбылася прадукцыйная, але шмат пытанняў не атрымалася задаць сп.Дзерманту. Кабы вырашыць гэтае пытанне на форуме МГА “Гісторыка” былі створаны адмысловыя тэмы: Адкуль пайшла “літва”; ВКЛ – невядомая імперыя, дзе і Вы можаце задаць пытанні аўтару і паразмаўляць наконт ролі беларусаў у еўрапейскай будучыні.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Катлярчук выступіў на Гістфаку Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

Гісторык з Швецыі на Гістфаку БДУ

У пятніцу (18 траўня), як звычайна, адбылося незвычайнае паседжанне Клубу па актуальных пытаннях гісторыі. З Швецыі адмыслова для прэзентацыі сваёй кнігі, што пабачыла другое дапоўненнае і ўдакладненае выданне, “Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў”, прыехаў ейны аўтар Андрэй Катлярчук, пры падтрымцы шведскага консульства ў Беларусі і, у прыватнасці, шведскага консула сп.Стэфана Эрыксана.

Спецыяльна для МГА “Гісторыка” сп.Катлярчук правёў невялікую лекцыю на гістарычным факультэце БДУ. Лекцыя ішла пра рознае: як можна ў інтэрнеце знайсці дакументальныя крыніцы па гістарычных дачыненнях Швецыі і Беларусі, як можна выехаць судэнтам, аспірантам, кандыдатам і доктарам гістарычных навук у Швецыю і прайсці тамака навучанне або стажыроўку і інш. Сп.Катлярчук адказаў на шэраг розных пытанняў на розныя тэмы.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
На КАП аўтаспынам Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

Чачэн з выспавай дзяржавы Расія...

Так назваў сябе ў сваіх запісах аўтаспыншчык з 16-цігадовым стажам Антон Кротаў. Не, ён не чачэнец, а Расія і падаўна не выспа, але менавіта такі вобраз стварылі яму азіяты ды афрыканцы.

5 студзеня на гістфаку БДУ адбылося чарговае пасяджэнне Клубу па актуальных пытаннях гісторыі. На гэты раз выступоўца распавядаў не пра традыцыйныя гістарычныя віхуры, а пра аўтаспын. Адзначу, што гісторыі Антон Кротаў можа распавядаць доўга і з імпэтам.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Стан аховы спадчыны Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

Стан сістэмы аховы спадчыны ў Беларусі

У размове прынялі удзел Уладзімер Папруга, архітэктар, выпускнік ICROM (Рымскага цэнтру) і Наталля Хвір, супрацоўніца Упраўлення аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь.

У. Папруга падзяліўся сваім уражаннем ад стану захавання помнікаў гісторыі і культуры ў нашай краіне. На жаль, пакуль што праца па захаванні гістарычнай і культурнай спадчыны вядзецца нездавальняюча. Па словах У. Папругі, кожная новая адміністрацыя прыходзіць, і ў гістарычных цэнтрах беларускіх гарадоў, як на новым месцы, спрабуе пабудаваць нешта сваё. Знішчэнне гістарычных і культурных помнікаў пры гэтым сваёй мэтай мае не толькі вызваленне месца пад новыя будынкі, але яно скіравана супраць самой гістарычнай памяці народа.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Кастусь Цвірка пра Тамаша Зана Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

Паседжанне КАП па тэме “Асоба Тамаша Зана"

22 снежня, як заўжды, а 19 гадзіне вечара на гістфаку БДУ ў 44-й аўдыторыі прайшло апошняе ў гэтым годзе паседжанне “Клуба па актуальных пытаннях гісторыі”.

Нягледзячы на тое, што выступоўцам быў Кастусь Цвірка, пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Беларускі кнігазбор”, тых, хто прыйшоў паслухаць было толькі сем чалавек. На жаль, студэнты чакаюць не толькі Новы год, але і сесію. Але ж ніколькі не пашкадавалі самыя актыўныя ўдзельнікі “КАПу”, якія ахвяравалі свой час.

Кастусь Цвірка распавядаў не толькі пра асобу Зана, але і пра арганізаваныя ім тайныя таварыствы Філаматаў, Прамяністых і Філарэтаў. Ад невялікай аўдыторыі пасыпалася цэлая лавіна пытанняў: дзе жыў і працаваў пасля вяртання на Радзіму Тамаш Зан, дзе пахаваны, ці засталіся нашчадкі, ці ўся літаратурная спадчына Тамаша Зана была знойдзена. На кожнае пытанне знайшоўся адказ, а значыць, сустрэча была не дарэмнай.

Kandratowic

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY