Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Навіны
Адноўлены помнік на магіле патрыёта Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1

Вацлаў Іваноўскі застаецца ў нашай памяці

16 сьнежня адбылося ўрачыстае адкрыцьцё надмагільнага помніку славутага сына беларускага народу – Вацлава Іваноўскага. Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля касьцёла Узвышэньня Сьвятога Крыжа аб 11 гадзіне, каб разам ушанаваць памяць аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, што прыняў пакутніцкую сьмерць у імя сваёй Бацькаўшчыны.

Цягам урачыстага адкрыцьця сам помнік быў асьвечаны сьвятаром з Кальварыйскага касьцёлу, а людзі, што прыйшлі ў суботу на Кальварыю, ушанавалі памяць Вацлава Іваноўскага ўрачыстай прамовай, сумеснай малітваю ды гімнам "Магутны Божа".

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Мы ізноў сустрэліся з Кальварыяй Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

Прыборка 28 кастрычніка ў суботу была на Кальварыі.

Быў прыгожы сонечны восеньскі дзень. Хоць і вецер працінаў наскрозь. Але ён нас не спыніў, не стрымаў.

Сёньня на Кальварыі зрабілася яшчэ крыху прыгажэй. Яшчэ некалькі помнікаў прынялі правільнае становішча. Яшчэ колькі надпісаў зрабіліся разборлівымі і паведамяць кожнаму пра чалавека, памяць пра якога берагуць.

Жоўтае апалае лісьце прыгожа атачае старыя камяні...

Прыходзьце на Кальварыю! Нават занядбаная, яна ўрачыстая і ўзьнёслая.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
Кальварыя. Memento Mori. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1

Людміла Рублеўская аднойчы заўважыла, што ў кожным паважаючым сябе горадзе існуе свой "genius urbis" – дух гораду. Дух Менску, на яе думку, жыве на Кальварыі.
Кальварыя або Кальварыйскія могілкі – самыя старыя могілкі, што захаваліся ў Менску. Паводле афіцыйных звестак хаваць людзей тут пачалі ў 1800 годзе, калі яшчэ драўляны касцёл кармілітаў быў перададзены ордэну францысканцаў. Аднак згодна іншым дадзеным кальварыйскім могілкам ужо болей за 600 год!

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Кальварыя. Зьняважаная спадчына. Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 1

Могілкі патрэбныя ня столькі мёртвым, колькі жывым. Могілкі — люстэрка сям’і, грамадзтва, дзяржавы, нацыі. Іхнае маральнасьці, іхнага стаўленьня да сваіх продкаў, сваёй гісторыі. Спадчыны — у самым шырокім сэнсе слова.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY