|
Падарожжа вакол Калдычэўскага возера |
|
|
Калдычэўскае возера знаходзіцца на адлегласці ў 16 кіламетраў на поўнач ад горада Баранавічы. Калісьці гэтае возера разлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Медзяневічы, Войкавічы, Арабаўшчына і забяспечвала жыццё яшчэ 8-9 тысяч год таму. Тут у паўднёва-заходняй частцы поймы, каля вёскі Войкавічы, знойдзена паселішча свідэрскай культуры, жыхары якога займаліся паляваннем і збіральніцтвам, будавалі часовыя сховішчы, часта мігравалі за сваёй здабычай, у асноўным аленямі.
Зараз возера ўяўляе сумнае відовішча. Яно стала мелкаводным, вада нізкай якасці. У выніку асушальнай меліярацыі, якая пачалася ў 1976 годзе, адбылося значнае скарачэнне плошчы возера. У многіх энцыклапедычных даведніках можна прачытаць, што рака Шчара пачынаецца з Калдычэўскага возера. Не верце гэтаму. Рака ў наш час пачынаецца з асушальных каналаў на тэррыторыі былога Карыцінскага балота, дзе зараз інтэнсіўна здабываюць торф. Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар: |
|
Падрабязней...
|
|