Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Рэгіёны
Магілёўцы ўшанавалі памяць Цішкі Гартнага Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
Магілёўцы ўшанавалі памяць Цішкі Гартнага ў 70-ую гадавіну яго смерці. Сёння у пячэрскім лесапарку ў Магілёве, як і што год людзі сабраліся, каб ушанаваць памяць першага кіраўніка БССР, які быў закатаваны і скончыў жыццё самагубствам у магілёўскай псіхлячэбніцы.
“Звычайна ўсё збіраюцца тут на Радаўніцу, але у гэтым годзе споўнілася 70 год ад дня смерці, таму зрабілі выключэнне”. – адзначыў адзін з арганізатараў акцыі, Алег Дзьячкоў, кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ. “Паводле афіцыйнай вэрсіі Цішка Гартны памёр ад гангрэны лёгкіх, але Валянцін Іванавіч Ермаловіч напрыканцы 80-х гадоў знайшоў супрацоўнікаў магілёўскай псіхлячэбніцы, якія распавядалі пра Цішку Гартнага і паказалі прыкладнае месца яго пахавання. Справа ў тым, што тут пахаваны не толькі Цішка Гартны, тут увогуле брацкая магіла, - кажа Алег Дзьячкоў, і тых каго рэпрэсавалі ў часу сталінскіх рэпрэсій, і тых каго растрэльвалі гітлераўцы.”
Памятны знак на прыкладным месцы пахавання быў усталяваны ў 1989 годзе мартыралогам (www.martyraloh.org) Да яго прычыніўся Базыль Камароў, Уладзімер Конанаў і Валянцін Ермаловіч.


Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Ад цунамі ў Магілёве загінула каля 2000 чалавек Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
10 красавіка у Магілёве моладзь адзначыла гадавіну трагедыі на р. Дубравенка. Збор удзельнікаў быў прызначаны каля галоўнага корпуса БРУ. Сабралося каля 40 чалавек, у асноўным студэнты універсітэта. Потым маладыя людзі прайшліся з кветкамі па вуліцах горада да наберажнай ракі, дзе ўсклалі кветкі ў знак памяці ахвярам трагедыі. Акцыя вызвала цікавасць у мінакоў. Многія пыталіся, што гэта адбываецца і чаму прысвечана.
Трагедыя на р. Дубравенка адбылася у 1942, калі ад паводкі на рацэ загінула каля 2 000 чалавек.

Першапачаткова вал вады з ільдзінамі дасягаў 15 метраў. Ён змятаў усё на сваім шляху, а над горадам стаяў страшэнны вэрхал. Каламутны струмень запаланіў усю пойму Дубравенкі. Людзей, стрэхі хат, сцены, дрэвы і мэблю несла плыняй у Дняпро. Каля берагоў людзям кідалі вяроўкі, іншай мажлівасці ім дапамагчы не было. Праз 20 хвілін усё сціхла.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY