Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Рэгіёны
Аўтарызацыя

Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Рэгіёны
З Сацукевічам па Верхнім горадзе Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  З сэрцам ў "сэрцы Менску"

21 сакавіка 2010 г. адбыўся экскурс па Менску "Верхні горад", зарганізаваны сябрамі МГА "Гісторыка" ў межах кампаніі "Будзьма!".

Сучасны Данка (якому пашанцуе болей, спадзяемся) - гісторык Іван Сацукевіч - чарговы раз даказаў пяці дзесяткам слухачоў, што мы мала ведаем сваю сталіцу. Цікавыя факты і гісторыі пра будынкі і вуліцы (чытайце: жыццё продкаў) Верхняга горада (які, як аказалася, ніколі не меў такой назвы да 70-х гг. 20 ст.) не скончваліся сонечнай нядзельнай раніцай.

Вуліца Зыбіцкая (яшчэ нядаўна Гандлёвая), Герцэна (магчыма, у хуткім часе, як і даўней, Бернардзінская), плошча Свабоды, Музычны завулак, Інтэрнацыянальная і... шмат уражанняў ад новых адкрыццяў у радыусе кіламетра.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Песьні філаматаў у Доме Ваньковічаў Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  Ці быў Ваньковіч філаматам?

Пра суполку аднадумцаў, што ўзялі за мэту вярнуць да жыцця колішнія студэнцкія гімны філаматаў і філарэтаў я даведалася некалькі месяцаў назад. Цікавая ідэя. І філамацкія постаці – цікавыя. Міцкевіч, Чачот, Зан – прозвішчы гучныя. Што не імя – то творца. І што песні пісаць яны ўмелі прыгожыя – то без сумневу. Але карцела пачуць, што яны пісалі дзеля сябе, спявалі міжсобку. Усё ж цяперашнія вялікая паэты былі ў той час звычайнымі студэнтамі.

Нарэшце пачула! 14 сакавіка ў Доме-музеі Ваньковічаў адбылася імпрэза, прысвечаная філаматам і філарэтам – сябрам таемных студэнцкіх таварыстваў Віленскага ўніверсітэта.

Людзей набілася шмат. Шмат болей, чым магла змясціць заля: людзі больш сталага веку занялі першыя шэрагі крэслаў, моладзь жа ўладкоўвалася ва ўсіх даступных месцах – стаяла дадатковым шэрагаў за крэсламі, акупавала дзвярныя праёмы. Пашкадавала, што прыйшла незагадзя. Давялося больш слухаць, чым глядзець. Але ж вы разумееце, што гэта не галоўнае:)

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Менскія таямніцы з Сацукевічам Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  Замчышча і яго забойца...

14 сакавіка, у нядзелю, блізу 50 цікаўных і актыўных асобаў сабрала чарговая экскурсія па Мінску ў межах кампаніі “Будзьма Беларусамі”, арганізаваная Маладзёжным грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.

Гэта мерапрыемства было не першым з шэрагу вандровак па нашай сталіцы, бо спазнанне гісторыі роднага горада, яго жыцця сёння і ўчора з’яўляецца неабходнай часткай адукацыі кожнага чалавека, а калі гэты горад – сталіца, то і кожнага грамадзяніна. Гэтыя праменады – не толькі крыніца для духоўнага ўзбагачэння, але і шмат што іншае. Да прыкладу, веды па гісторыі Беларусі, атрыманыя “побач з натурай”, засвойваюцца куды лепш, чым прачытаныя ў таўсценным падручніку. Грамадска актыўныя людзі бачаць фронт работ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, аматары здаровага ладу жыцця з задавальненнем шпацыруць на адносна свежым паветры, а экскурсаводы-пачынальнікі – удзельнічаюць у майстар-класе найвыбітнейшага Івана Іванавіча Сацукевіча, надзвычайна абаяльнага і вельмі высокаадукаванага чалавека, слухаць якога можна толькі дзеля яго чыстай і напеўнай беларускай мовы.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
... Версія для друку Адправіць на E-mail

Падорожжа на Вялейшчыну Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  Ходзькі, Орлікі і музей І Сусветнай

У нядзелю, 21 лютага, адбылася экскурсія па Вялейскаму раёну, арганізаваная ў рамках кампаніі “Будзьма”. Несумненна, кожны з некалькіх дзесяткаў удзельнікаў мае свае ўражанні ад гэтага мерапрыемства, але я, праз маю гістарычную адукацыю, закрану ў сваёй “справаздачы” менавіта інфармацыйную частку.”

Сказаць адназначна, хто з’яўляўся нашым экскурсаводам у гэты дзень, немагчыма, бо было арганізавана нешта накшталт спаборніцтва экскурсаводаў. Афіцыйна большую частку тлумачыў нам семантыку навакольных аб’ектаў мясцовы краязнавец Аляксей Сюдак, але часам да мікрафона са сваімі дапаўненнямі станавіліся і іншыя ўдзельнікі экскурсіі, бо кампанія падабралася надзвычай стракатая, але вельмі цікавая.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY