Афіцыйная бачына МГА "Гісторыка" Мiсiя МГА „Гiсторыка“: Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Галоўная arrow Навіны
Аўтарызацыя





Забылі пароль?
Яшчэ не зарэгістраваныя? Рэгістрацыя
Наш Банер

www.historyka.org
Навіны
Кольны стол напярэдадні 18 красавіка Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
Летнік - першы заезд

  Валанцёры — грамадскія ратаўнікі помніка архітэктуры

У Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які ласкава даў памяшканне, 15-га красавіка адбыўся сумесны з газетай «Звязда» круглы стол па пытаннях валанцёрства ў Беларусі. А дакладней, працы валанцёраў на помніках архітэктуры. Пасяджэнне было прадстаўнічае.

Удзельнічалі старшыня Беларускага фонду культуры і беларускага камітэту ІКАМОС (Міжнародная рада па помніках і мясцінах) Уладзімір ГІЛЕП, старшыня грамадскай камісіі па пытаннях аховы помнікаў пры Міністэрстве культуры Анатоль БУТЭВІЧ, загадчык сектара Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР, старшыня Беларускага дабрачыннага таварыства аховы помнікаў Антон АСТАПОВІЧ, старшыня МГА «Гісторыка» Зміцер РАГАЧОЎ, прадстаўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Святлана СКРАБЕЦ, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі студэнтаў-архітэктараў (БАСА) Зміцер САВЕЛЬЕЎ, сябар беларускага камітэту ІКАМОС Цімафей АКУДОВІЧ.

Уладзімір ГІЛЕП: Валанцёрства — праява высокага патрыятызму!

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Вялейскі экстрым :) Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0
Вялейскі касьцёл

  У Дзень роднай мовы адбылася вандроўка па Вялейскім краі

Беларусь – гэта не толькі мова, але і культура, і гісторыя, якая ёсць паўсюль. Прагная да гэтай гісторыі моладзь і людзі старэйшага ўзросту наведалі 21-га лютага Вялейскі край, што ў Менскай вобласці.

Нягледзячы на адлігу, якая папярэднічала экскурсіі, зранку ў нядзелю ішоў снег, пад якім экскурсанты мелі гонар абыходзіць вялізныя лужыны ў в. Куранец, каб наведаць могілкі паўстанцаў, што загінулі падчас паўстання К. Каліноўскага. Гэты нацыянальна-вызвольны рух быў актыўна падтрыманы ў Вялейскім краі.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
2-і семінар "Дадай каштоўнасць" Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

13 снежня 2009 году адбыўся 2-і семінар з назвай "Дадай каштоўнасць". Гэтым разам ён прайшоў у старажытным мястэчку Гальшаны.

Ладзілі семінар грамадскія арганізацыі МГА"Гісторыка" і ГА"БК"ІКАМОС" у супрацоўніцтве з Ашмянскім райвыканкамам.

Галоўнай тэмай быў, як і падчас 1-га семінару ў Менску, парадак наданьня аб'екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Удзельнікі атрымалі веды ў заканадаўстве РБ па гэтым пытанні. Акрамя таго, разглядаліся агульныя пытанні аховы спадчыны. Таксама агучваліся прыклады з досведу суседніх краін.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Народзіны Караткевіча ў Рагачове Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  Вандроўка ў Рагачоў робіцца традыцыйнай

Святкаванне дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове (Гомельская вобласць) становіцца традыцыйным для маладзёжнага грамадскага аб`яднання "Гісторыка", паведаміла БелаПАН прадстаўніца выканаўчай дырэкцыі аб`яднання, паэтэса і бард Ханна Чумакова.

Паводле яе слоў, другі год запар актывісты МГА "Гісторыка" зладзілі вандроўку ў Рагачоў, прымеркаваную да дня народзінаў класіка беларускай літаратуры, якая адбылася 22 лістапада ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!".

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

Падрабязней...
 
Баль у гонар князя Агінскага Версія для друку Адправіць на E-mail
Рэйтынг: / 0

  Дыпламатычны талент і мужнасць

Ягомосць князь Агінскі ў мінулыя выходныя даваў баль. Танчылі, як звычайна, падэграс, галоп, польку-тройку, фігурныя вальсы і, канечне, тот самы паланэз. Разгадвалі шарады, паненкі гулялі ў карты, а панове аддавалі перавагу шахматам. Напрыканцы вечара не абыйшлося без двубою.

Так МГА "Гісторыка" ў Маладзечне адзначыла дзень народзінаў слыннага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. На мэце было аднавіць атмасферу велікасвецкіх баляў ХІХ стагоддзя. Уласнаруч зробленыя строі, рэплікі ўдзельнікаў — усё адпавядала духу той эпохі.

Колькасць каментароў (0) - Ваш каментар:

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 Наступная > Апошняя >>

Вынікі 1 - 9 з 41
Апытанні
Якім чынам Вы хацелі б даведвацца пра будучыя мерапрыемстры МГА "Гісторыка"?

Спасылкi
Радзіма майго духу
ЗАТЕРЯННЫЙ МИР
Архітэктура Гродна. Гісторыя і сучаснасць. БМР
Хапун
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
Музычнае таварыства 'Ліра'.*English version is not available. Learn Belarussian, please...
Матэрыялы могуць адлюстроўваць толькі думку іх аўтараў і публікавацца ў парадку абмеркавання. Перадрук - толькі са спасылкай на сайт МГА "Гісторыка"
© 2010 Афіцыйны сайт МГА „Гісторыка“ , E-mail:info@historyka.org
Design by: ArtDes
Каталог на Inter.by Rating All.BY