Мiсiя МГА „Гiсторыка“:
Разьвiцьцё нацыянальнай гiсторыка-культурнай iдэнтычнасьцi беларускай моладзi шляхам правядзеньня адукацыйна-асьветнiцкiх мерапрыемстваў
Валанцёры — грамадскія ратаўнікі помніка архітэктуры
У Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які ласкава даў памяшканне, 15-га красавіка адбыўся сумесны з газетай «Звязда» круглы стол па пытаннях валанцёрства ў Беларусі. А дакладней, працы валанцёраў на помніках архітэктуры. Пасяджэнне было прадстаўнічае.
Удзельнічалі старшыня Беларускага фонду культуры і беларускага камітэту ІКАМОС (Міжнародная рада па помніках і мясцінах) Уладзімір ГІЛЕП, старшыня грамадскай камісіі па пытаннях аховы помнікаў пры Міністэрстве культуры Анатоль БУТЭВІЧ, загадчык сектара Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР, старшыня Беларускага дабрачыннага таварыства аховы помнікаў Антон АСТАПОВІЧ, старшыня МГА «Гісторыка» Зміцер РАГАЧОЎ, прадстаўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Святлана СКРАБЕЦ, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі студэнтаў-архітэктараў (БАСА) Зміцер САВЕЛЬЕЎ, сябар беларускага камітэту ІКАМОС Цімафей АКУДОВІЧ.
Уладзімір ГІЛЕП: Валанцёрства — праява высокага патрыятызму!
21 сакавіка 2010 г. адбыўся экскурс па Менску "Верхні горад", зарганізаваны сябрамі МГА "Гісторыка" ў межах кампаніі "Будзьма!".
Сучасны Данка (якому пашанцуе болей, спадзяемся) - гісторык Іван Сацукевіч - чарговы раз даказаў пяці дзесяткам слухачоў, што мы мала ведаем сваю сталіцу. Цікавыя факты і гісторыі пра будынкі і вуліцы (чытайце: жыццё продкаў) Верхняга горада (які, як аказалася, ніколі не меў такой назвы да 70-х гг. 20 ст.) не скончваліся сонечнай нядзельнай раніцай.
Вуліца Зыбіцкая (яшчэ нядаўна Гандлёвая), Герцэна (магчыма, у хуткім часе, як і даўней, Бернардзінская), плошча Свабоды, Музычны завулак, Інтэрнацыянальная і... шмат уражанняў ад новых адкрыццяў у радыусе кіламетра.
Падарожжа па слядах Каліноўскага напярэдадні гадавіны яго смерці наладзілі гарадзенскія сябры МГА “Гісторыка” у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Нагадаю, што 22 сакавіка 1863 году кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання быў павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. Менавіта да гэтай даты і была прымеркавана вандроўка па Ваўкавыскім краі.
Пра суполку аднадумцаў, што ўзялі за мэту вярнуць да жыцця колішнія студэнцкія гімны філаматаў і філарэтаў я даведалася некалькі месяцаў назад. Цікавая ідэя. І філамацкія постаці – цікавыя. Міцкевіч, Чачот, Зан – прозвішчы гучныя. Што не імя – то творца. І што песні пісаць яны ўмелі прыгожыя – то без сумневу. Але карцела пачуць, што яны пісалі дзеля сябе, спявалі міжсобку. Усё ж цяперашнія вялікая паэты былі ў той час звычайнымі студэнтамі.
Нарэшце пачула! 14 сакавіка ў Доме-музеі Ваньковічаў адбылася імпрэза, прысвечаная філаматам і філарэтам – сябрам таемных студэнцкіх таварыстваў Віленскага ўніверсітэта.
Людзей набілася шмат. Шмат болей, чым магла змясціць заля: людзі больш сталага веку занялі першыя шэрагі крэслаў, моладзь жа ўладкоўвалася ва ўсіх даступных месцах – стаяла дадатковым шэрагаў за крэсламі, акупавала дзвярныя праёмы. Пашкадавала, што прыйшла незагадзя. Давялося больш слухаць, чым глядзець. Але ж вы разумееце, што гэта не галоўнае:)
14 сакавіка, у нядзелю, блізу 50 цікаўных і актыўных асобаў сабрала чарговая экскурсія па Мінску ў межах кампаніі “Будзьма Беларусамі”, арганізаваная Маладзёжным грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка”.
Гэта мерапрыемства было не першым з шэрагу вандровак па нашай сталіцы, бо спазнанне гісторыі роднага горада, яго жыцця сёння і ўчора з’яўляецца неабходнай часткай адукацыі кожнага чалавека, а калі гэты горад – сталіца, то і кожнага грамадзяніна. Гэтыя праменады – не толькі крыніца для духоўнага ўзбагачэння, але і шмат што іншае. Да прыкладу, веды па гісторыі Беларусі, атрыманыя “побач з натурай”, засвойваюцца куды лепш, чым прачытаныя ў таўсценным падручніку. Грамадска актыўныя людзі бачаць фронт работ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, аматары здаровага ладу жыцця з задавальненнем шпацыруць на адносна свежым паветры, а экскурсаводы-пачынальнікі – удзельнічаюць у майстар-класе найвыбітнейшага Івана Іванавіча Сацукевіча, надзвычайна абаяльнага і вельмі высокаадукаванага чалавека, слухаць якога можна толькі дзеля яго чыстай і напеўнай беларускай мовы.